Ніна Міхайлаўна Тарас

(Пасля перасылкі з Н. Тарас)

Ніна Міхайлаўна Тарас, сапраўднае прозвішча — Жданук (15 мая 1916, в. Заполле, цяпер Навагрудскі раён12 снежня 2006) — беларуская паэтэса.

Ніна Міхайлаўна Тарас
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 мая 1916(1916-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 2006(2006-12-12) (90 гадоў)
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, паэтка, пісьменніца
Мова твораў беларуская
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія правіць

 
Ніна Тарас (у першым радзе першая злева) сярод навучэнак Навагрудскай беларускай гімназіі. 1931-1932

Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Вучылася ў Навагрудскай беларускай гімназіі (1930—1934), затым у Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыла ў 1936. Удзельнічала ў рэвалюцыйным руху. У 1937 вярнулася ў родную вёску, у 1938 пераехала ў Ліду. Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР працавала ў лідскай раённай газеце «Уперад». Член СП СССР (з 1940). У 1942—1944 — сувязная лідскай спецгрупы партызанскай брыгады імя С. М. Кірава і партызанскага атрада імя Р. І. Катоўскага брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага Баранавіцкай вобласці. Зноў працавала ў райгазеце «Уперад» (1944—1945), была стыльрэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1945—1946), літработнікам рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі» (1951—1953), літкансультантам пры рэдакцыі газеты «Звязда» ў Мінску. У 1957 скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Жыла ў Мінску.

Творчасць правіць

Дэбютавала ў друку ў 1936 (віленскія перыядычныя выданні). Аўтар зборнікаў вершаў «На ўсход ідучы…» (1940), «Суніцы» (1946), «Вершы» (1952), «Кветка шчасця» (выбранае, 1958), «Пад белым яварам» (выбранае, 1966), «У тапаліную замець» (вершы і паэма, 1976), «Праметэю прыйду пакланіцца» (1981), «Праз вятры-завеі» (выбранае, 1986). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Казкі пра абавязкі» (1955), «Наш бор» (1968). Паасобныя вершы сталі папулярнымі песнямі («Сонца за хмарамі ўранні…»).

Перакладала з рускай, украінскай, польскай моў.

Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць