Овінскае — возера ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці, за 11 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, за 2,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Беркаў. Адносіцца да басейна ракі Пціч.

Овінскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 134,2 м
Даўжыня 0,32 км
Шырыня 0,27 км
Плошча 0,06 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,95 км
Найбольшая глыбіня 2,0 м
Сярэдняя глыбіня 0,95 м
Гідралогія
Празрыстасць 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,91 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Овінскае (Беларусь)
Овінскае
Овінскае
Овінскае (Гомельская вобласць)
Овінскае
Овінскае
Map

Плошча каля 0,06 км², даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Сярэдняя глыбіня 0,95 м, максімальная 2,0 м. Празрыстасць 1,2 м. Даўжыня берагавой лініі каля 0,95 км. Аб’ём вады 0,06 млн м³. Плошча вадазбору 1,91 км².
Берагі нізкія, пераважна пясчаныя (месцамі сплавінныя), параслі хмызняком. На паўднёвым захадзе каналам злучана з вялікай сеткай меліярацыйных каналаў.

У возеры водзяцца карась, акунь, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Озёра Беларуси: справочник / Б.П. Власов [и др.]. — Мн.: Минсктиппроект, 2004. — 284 с.

Спасылкі правіць