Азербайджанская опера
Азербайджанская опера (азерб.: Azərbaycan operası) — гісторыя ўзнікнення і развіцця азербайджанскага опернага мастацтва. Оперы кампазітараў азербайджанскага паходжання, напісаныя або складзеныя за межамі Азербайджана, таксама належаць гэтай катэгорыі, роўна як і оперы замежных кампазітараў, напісаных або прызначаных для азербайджанскай сцэны.
Гісторыя
правіцьXX стагоддзе
правіцьПершы Оперны тэатр у Баку быў пабудаваны ў 1911 годзе[1]. Прэм'ера першай оперы азербайджанскага кампазітара адбылася на тры гады раней, у 1908 годзе.
Опера «Лейла і Меджнун» (1908) Узеіра Гаджыбекава была першым тварэннем у оперным жанры не толькі ў Азербайджане, але і ва ўсім ісламскім свеце[2]. За ёй рушылі ўслед оперы «Шэйх Санан» (1909), «Рустам і Захраб» (1910), «Шах Абас і Хуршуд Бану» (1911), «Аслі і Керэм» (1912) і «Харун і Лейла» (1915), якія былі напісаны, але ніколі не былі пастаўлены. Музычная камедыя «Аршын мал алан», напісаная ў 1913 годзе — самая папулярная аперэта кампазітара Узеіра Гаджыбекава. Яна ставілася ў розных тэатрах свету і лічыцца найбольш вядомай працай Гаджыбекава ў краінах былога СССР. Аперэта «Аршын мал алан» была перакладзеная на рускую, татарскую, чагатайскую, персідскую і турэцкую мовы неўзабаве пасля прэм'еры, якая адбылася ў 1913 годзе. Пазней гэтая аперэта была перакладзеная таксама на польскую, балгарскую, арабскую, французскую, кітайскую і іншыя мовы.
У 1921 годзе Узеір Гаджыбекаў стаў членам Савета па развіцці азербайджанскага тэатра і паляпшэнні тэатральнага мастацтва Азербайджана[3]. У 1925 годзе Гаджыбекаў аб'ядноўвае расійскія і азербайджанскія оперныя трупы ў адну трупу і стварае трупу ў цяперашнім тэатры Оперы і балета Азербайджана. У 1932 годзе Гаджыбекаў піша оперу «Кёраглы», якая лічыцца візітнай карткай опернага мастацтва Азербайджана. «Кёраглы» быў упершыню пастаўлены ў 1937 годзе.
У 1935 годзе Абдул Муслім Магаметавіч Магамаеў стварае оперу «Наргіз», а Рэйнгальд Гліэр стварае «Шахсенем»[4]. Поспех гэтых опер натхніў і іншых кампазітараў на стварэнне новых опер. У 40-х гадах былі напісаны такія оперы як «Хасроў і Шырын» (Ніязаў), «Вяцян» (Джэўдэт Гаджыеў і Кара Караеў), «Нізамі» (Афрасіяб Бадалбейлі) і многія іншыя. Прэм'ера оперы «Севілья» кампазітара Фікрэта Амірава адбылася ў 1953 годзе, гэтая опера пастаўлена зноў ў 1998 годзе[5].
У 1972 годзе Шафіга Ахундава стала першай жанчынай-кампазітарам у Азербайджане і першай жанчынай у ісламскім свеце, якая напісала оперу[6]. Оперы, створаныя рознымі азербайджанскімі кампазітарамі, такімі як Шафіга Ахундава («Скала нявесты»), Сулейман Аляскераў («Бахадур і Сона», «Кветкі, якія завялі»), Джахангір Джахангіраў («Жыццё кампазітара», «Азад»), Васіф Адыгёзалаў («Мярцвяк») і іншыя, паўплывалі на сучасную гісторыю азербайджанскай оперы. На сцэне Тэатра оперы і балета Азербайджана ставіліся і балеты замежных і рускіх класічных кампазітараў.
Сусветную вядомасць набылі оперныя спевакі Бюльбюль, Шаўкет Мамедава, Фацьма Мухтарава, Гусейнкулі Сарабскі, Хагігат Рзаева, Рашыд Бейбутаў, Муслім Магамаеў і многія іншыя[7].
XXI стагоддзе
правіцьАзербайджанскі спявак Эльчын Азізаў стаў адзіным спеваком з Азербайджана, прынятым у оперную трупу Вялікага тэатра ў якасці саліста. Сярод яго роляў крытыкі адзначаюць партыю Князя Ігара[8].
Найбольш важныя азербайджанскія оперы
правіць- «Лейла і Меджнун» — опера, 1908. Першая азербайджанскі і ісламская опера.
- «Рустам і Захраб» — опера-мугам, 1908
- «Аслі і Керэм» — опера-мугам, 4 акта і 6 сцэн, 1912
- «Шах Абас і Хуршуд Бану» — опера-мугам, 1912
- «Фіруза» (не завершана)
- «Кёраглы» — 1938
- «Ашуг-Гарыб» — на аснове аднайменнага азербайджанскага рамантычнага дастана, 1915
- «Шах Ісмаіл» — опера-мугам, 1919
- «Наргіз» — 1935
- «Харуз-бек»
- «Народнае пакаранне»
- «Залаты ключ»
- «Бахадур і Сона»
- «Айдын»
- «Нізамі» — створана ў 1939 годзе, пастаноўка 1948 года
- «Севілья»
- «Зорка »
- «Натаван» — опера-мугам, 2003
- «Скала нявесты» — першая азербайджанская опера, напісаная жанчынай, 1972
Іншыя вядомыя оперы:
- Джэўдэт Гаджыеў і Кара Караеў — «Вяцян»
- Кара Караеў — «Пяшчота»
- Джахангір Джахангіраў — «Азад»
Вядомыя выканаўцы
правіцьДзінара Аліева · Шаўкет Мамедава · Фацьма Мухтарава |
Спявачкі
правіць- Дзінара Аліева
- Сона Асланова
- Фідан Касімава
- Хураман Касімава
- Гюльхар Гасанава
- Назакет Мамедава
- Шаўкет Мамедава
- Фацьма Мухтарава
- Рубаба Мурадава
- Хагігат Рзаева
Ахмед Агдамскі · Муслім Магамаеў · Эльчын Азізаў |
Спевакі
правіцьЗноскі
- ↑ Аб оперы (руск.)
- ↑ Опера ў Азербайджане (англ.)
- ↑ www.azeritribune.com Архівавана 15 ліпеня 2014. (англ.)
- ↑ Шахсенем (руск.)
- ↑ Опера ў Азербайджане (руск.)
- ↑ Першая жанчына кампазітар (руск.)
- ↑ Зоркі азербайджанскай оперы Архівавана 3 верасня 2014. (руск.)
- ↑ Князь Ігар Архівавана 9 лістапада 2014. (руск.)
Спасылкі
правіць- Азербайджанская опера (руск.)
- Біяграфія Узеіра Гаджыбекава (англ.)