Опіум

(Пасля перасылкі з Опій)

О́піум, опійлац.: opium) — моцнадзейны наркотык, які атрымліваюць з высушанага на сонцы млечнага соку недаспелых макавак опіумнага маку (лац. Papaver somniferum). Змяшчае каля 20 алкалоідаў[1]. У традыцыйнай медыцыне дзякуючы высокаму ўтрыманню марфінавых алкалоідаў выкарыстоўваўся як моцны болесуцішальны сродак. Аднак ён хутка выклікаў наркатычную залежнасць і цяпер ужываецца толькі як сыравіна для атрымання медыцынскіх прэпаратаў (марфіну, кадэіну, папаверыну і іншых), а таксама для сінтэзу наркотыка гераіну.

Опіум атрымліваюць з опіумнага маку, надразаючы макаўкі

Гісторыя

правіць

Першыя згадкі опіуму адносяцца да 300-х гадоў да н.э. Опіум ужываўся ў Старажытнай Грэцыі, яго болесуцішальныя ўласцівасці згадваў Гіпакрат. У далейшым (у 1 тысячагоддзі н.э.) ужыванне опіуму распаўсюдзілася на ўсход, у Індыю, Кітай. Ужыванне опіумнага маку ў Сярэднявеччы не зафіксавана. Пік ужывання опіуму ў Еўропе прыйшоўся на канец XIX стагоддзя.

Вытворчасць

правіць
 
Афганістан, правінцыя Гільменд — адзін з галоўных цэнтраў вытворчасці опіуму[2]. Амерыканская марская пяхота і салдаты Афганскай нацыянальнай арміі на поле опіумнага маку, падчас патрулявання тэрыторыі вакол сваёй базы.

Опіум атрымліваюць з опіумнага маку, надразаючы галоўкі, пасля ападзення пялёсткаў. Белае смалістае рэчыва, якое выцякае з галоўкі, паступова цвярдзее і становіцца карычневым. Гэта і ёсць опіум, які ўтрымлівае каля 20 алкалоідаў, уключаючы марфін (10 %), кадэін (0,5 %), наркацін (наскапін), тэбаін і папаверын.[3]:558

У наш час асноўныя пасяўныя плошчы опіумнага маку сканцэнтраваны ў т.зв. «Залатым трохвугольніку» (Паўночны Тайланд, Лаос, Бірма), а таксама ў Афганістане. Паводле даных штогадовага дакладу кіравання ААН па наркотыках і злачыннасці, плошча пасеваў опіумнага маку ў Афганістане цяпер пераўзыходзіць плантацыі кокі ў Калумбіі, Перу і Балівіі, разам узятых, і складае 193 000 га (на 2006 год у Афганістане выраблялася 92% ад яго сусветнай вытворчасці роўнай 6630 тон)[4]. Збор ураджая опіумнага маку ў 2007 годзе ўзрос да 8200 тон — гэта ў 2,4 разы больш, чым у 2002 годзе, калі кааліцыйныя войскі пачалі баявыя дзеянні супраць арміі талібаў. У той жа час, паводле даных ААН, у паўночнай частцы краіны, якая знаходзіцца пад кантролем праамерыканскага ўрада, пасевы маку скарачаюцца, а збор збожжавых расце. У паўднёвых раёнах Афганістана, дзе моцныя пазіцыі «Талібана», процілеглая сітуацыя.[5]

У краінах СНД фірмы, якія вырошчваюць мак або мак опіумны, павінны мець ліцэнзію. У Тайландзе існуе забарона на вырошчванне маку толькі з нядаўняга часу.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Опіум (опіум) Архівавана 30 студзеня 2009. на Chat-behigh.org
  2. Александр Ъ-Габуев. Мак всему голова// Афганистан продолжает наращивать производство опиума (руск.). Газета «Коммерсантъ» (29 августа 2007). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 25-06-2009.
  3. Бертрам Г. Катцунг. Базисная и клиническая фармакология. В 2 томах. Том1. — Москва: Бином, Диалект, 2007. — 648 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-9518-0191-3.
  4. National Geographic Israeli edition, p. 18 3/2007
  5. От редакции: Биг мак // Ведомости, № 161 (1935), 29 августа 2007

Літаратура

правіць