Паала
Паала[2] (мальт.: Paola, таксама Pawla і Paula), таксама Рахал Гдыд (мальт.: Raħal Ġdid — «Новы горад») — горад на Мальце. Уваходзіць у склад акругі Унутраная Гавань Паўднёва-Усходняга рэгіёна. Размешчаны на паўднёва-ўсходняй частцы вострава Мальта, на поўдзень ад Ла-Валеты, каля горада Таршын.
Горад
Паала, Рахал Гдыд
Paola, Raħal Ġdid
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1626 годзе рыцарамі Мальтыйскага ордэна і названы ў гонар вялікага магістра ордэна Антуана дэ Поля . Аж да канца XIX стагоддзя Паала ўяўляў сабой малаважнае паселішча, але затым разросся, стаўшы месцам пражывання для шматлікіх рабочых марскіх верфяў, пабудаваных недалёка ад яго.
Спорт
правіцьВельмі папулярны на Мальце мясцовы футбольны клуб Хіберніянс Паала, адзін з вядучых у краіне. «Хіберніянс Паала» з’яўляюцца 15-разовым чэмпіёнамі Мальты. Пабудаваны тут клубны стадыён «Хіберніянс футбол граўнд» з’яўляецца другім па велічыні на Мальце і ўмяшчае да 8 тысяч чалавек.
Славутасці
правіць- Падземны храм-гекатэй Хал-Сафліені — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
- Кафедральны сабор Хрыста Валадара (XVII стагоддзе)
- Царква Святой Убальдэскі (1630)
- Капліца на могілках
- Мячэць (1982)
-
Падземны храм-гекатэй Хал-Сафліені
-
Капліца на могілках
-
Кафедральны сабор
-
Царква Святой Убальдэскі
-
Мячэць
Зноскі
- ↑ http://www.webcitation.org/6ZSEwl5UZ
- ↑ Напісанне Паала згодна з картай да арт. Мальта. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паала