Павал Ратаевіч (польск.: Paweł Ratajewicz; 1818 — 1885) — польскі акцёр, антрэпрэнёр. Выконваў таксама функцыі дырыжора. Іграў характарныя ролі ў камедыйным рэпертуары. У 1840 годзе быў у трупе Я. Аконьскага «Тэатр розмаітосьці», якая летам выступала ў Друскеніках. Восенню 1852 года трупа пад кіраўніцтвам Р. і С. Навакоўскага выступала ў Гродне. У складзе ўласнай трупы выступаў у Брэсце (чэрвень 1858 — жнівень 1859) і Кобрыне (ліпень 1858 і 1859). Неўзабаве выехаў працаваць у Польшчу. Сучаснікі лічылі Ратаевіча адным з самых жвавых правінцыяльных антрэпрэнёраў.

Павал Ратаевіч
Дата нараджэння 1818[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1885[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія акцёр, антрэпрэнёр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Літаратура

правіць