Павел Аляксеевіч Громаў
Павел Аляксеевіч Громаў (20 кастрычніка 1924, в. Цімошкіна, Кальчугінскі раён, Уладзімірская вобласць — да 2009, в. Цімошкіна, Кальчугінскі раён, Уладзімірская вобласць) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1962).
Павел Аляксеевіч Громаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1994 і не пазней за 2009 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1962) |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Цімошкіна Уладзімірскай вобласці ў сям’і протаіерэя Аляксея Сяргеевіча Громава. Меў брата Сяргея[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1951 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, з 1957 па 1985 г. — галоўным архітэктарам сектара, старэйшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1954 года. Пражываў у Мінску, пасля выхаду на пенсію вярнуўся на радзіму. Пахаваны за алтаром мясцовай Дабравешчанскай царквы, дзе хавалі яго продкаў-святароў[1].
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праекты забудовы Магілёўскай шашы (1952), эксперыментальнага жылога раёна па вул. Валгаградскай (1957) у Мінску, генплан Салігорска, ПДП мікрараёна Машэкаўка ў Магілёве (1958), эксперыментальны ПДП цэнтра і жылога раёна Барысава (1967).
Больш за 70 навуковых прац у вобласці планіроўкі і забудовы жылых тэрыторый, структуры жыллёвага фонду, дэмаграфічнага складу, архітэктуры жылля ў гарадах БССР, у т.л.: «Мікрараёны Беларусі» (1963), «Новыя гарады Беларусі» (1966), «Рэкамендацыі па планіроўцы, забудове і пераўтварэнні гарадоў з улікам асваення поймавых і забалочаных тэрыторый» (1981), «Архітэктурна-планіровачная і тыпалагічная арганізацыя жылых тэрыторый гарадскіх паселішчаў» (1987), «Добраўпарадкаванне і азеляненне жылых зон мікрараёнаў масавага жыллёвага будаўніцтва ў гарадах Беларускай ССР» (РКН 36-87) — усё ў аўтарскім калектыве.
Узнагароды
правіць- ордэн Айчыннай вайны (1985),
- медалі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Громов Павел Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)