Павел Андрэевіч Паўлаў
Павел Андрэевіч Паўлаў (руск.: Павел Андреевич Павлов; 19 лютага 1892 ці 2 сакавіка 1892, Тыфліс[1] — 18 ліпеня 1924[1], Гуандун) — савецкі военачальнік, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай вайны. Двойчы Красназнаменец.
Павел Андрэевіч Паўлаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 лютага 1892 ці 2 сакавіка 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1924[1] (32 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і афіцэра. Бацька — генерал-лейтэнант царскай арміі Андрэй Паўлавіч Паўлаў. Маці — Анастасія Аляксандраўна Хацяінцава.
Вучыўся ў тыфліскім кадэцкім корпусе. Будучы студэнтам Пецярбургскага політэхнічнага інстытута (1909—14), двойчы арыштоўваўся (у 1910—11 і 1914) за рэвалюцыйную дзейнасць. Выключаны з інстытута, і як ваеннаабавязаны, прызваны ў армію. Як чалавек з вышэйшай адукацыяй і сын генерала накіраваны ў Паўлаўскае вучылішча, але па прадстаўленні жандарскага ўпраўлення яму было адмоўлена ў прыёме.
З 1914 года ў арміі, скончыў Араніенбаўмскую школу прапаршчыкаў (1915), удзельнік Першай сусветнай вайны, штабс-капітан лейб-гвардыі Валынскага палка. У чэрвені 1915 года паранены ў грудзі навылёт. У ліпені 1916 года атрымаў асколачнае раненне ў нагу. У кастрычніку 1916 года разрывам ружэйнай гранаты цяжка паранены ў галаву і атрымаў агульную кантузію.
У 1917 годзе член камітэтаў (ад палкавога да франтавога). У 1918 годзе камандаваў партызанскім атрадам у баях з нямецкімі акупантамі і гетманшчынай. У студзені 1919 годзе ўступіў у РКП (б). У сакавіку кіраваў разгромам атрадаў Ганчара пад Фасцівам і падаўленнем паўстання ў Белай Царкве. Вёў барацьбу з атрадамі Зялёнага, Сакалоўскага і інш. Потым Кіеўскі губернскі ваенны кіраўнік, у жніўні камандаваў Правабярэжнай групай 12-й арміі. У верасні—лістападзе камандаваў асобнай стралковай брыгады ў складзе ўдарнай групы Паўднёвага фронту. Са снежня 1919 да 1921 паспяхова камандаваў брыгадай і дывізіяй у баях супраць урангелеўцаў, махноўцаў і антонаўшчыны.
У 1922 і 1923—24 удзельнічаў у барацьбе з басмачамі ў Сярэдняй Азіі. У сакавіку—кастрычніку 1922 года — памочнік камандуючага, затым камандуючы Бухарскай групай войск.
У кастрычніку 1922 адкліканы ў Маскву на вучобу ў вышэйшыя акадэмічныя курсы РСЧА з адначасовым прызначэннем начальнікам і камісарам школы «Выстрал». З сакавіка 1923 па красавік 1924 года камандзір і камісар 13-га стралковага корпуса, створанага для ліквідацыі басмацтва ва Усходняй Бухары.
У красавіку 1924 года камандзіраваны савецкім урадам у Кітай да Сунь Ятсена ў якасці галоўнага ваеннага саветніка (працаваў пад прозвішчам Говараў). Правёў шэраг мерапрыемстваў па ўмацаванні кітайскай арміі. Загінуў пры пераправе праз р. Дунцзян (патануў, спатыкнуўшыся пры пераходзе з катэры на паром). Урна з прахам дастаўлена ў Маскву. Пахаваны на Камуністычнай пляцоўцы Ваганькаўскіх могілак.
Узнагароды
правіць- ордэн Святой Ганны 4-й ступені
- ордэн Святой Ганны 3-й ступені
- ордэн Святой Ганны 2-й ступені
- ордэн Святога Станіслава 3-й ступені
- ордэн Святога Станіслава 2-й ступені
- Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам
- 2 ордэна Чырвонага Сцяга РСФСР (25.08.1919, 1.02.1923)[2]
- Ордэн Чырвонай Зоркі Бухарскай НСР 1-й ступені (17.08.1922)
- Імянная залатая зброя — сярэбраная шашка з прымацаваным да яе ордэнам Чырвонай Зоркі Бухарскай НСР 1 ступені (4.11.1923)
Літаратура
правіць- Быков Д. В. Комкор Павлов. — М., 1965.
- Зевелев А. И., Поляков Ю. А., Чугунов А. И. Басмачество: возникновение, сущность, крах. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1981.
- Черепанов А. И. Записки военного советника в Китае. — М.: Наука, 1964.
- "Красная звезда", 16, 19 декабря 1924 года (некролог)
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г Павлов Павел Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Герои Гражданской войны. Павлов Павел Андреевич. // Военно-исторический журнал. — 1972. — № 8. — С.42-43.