Павел Канстанцінавіч Казакевіч
Павел Канстанцінавіч Казакевіч (19 верасня (2 кастрычніка) 1904, в. Забашавічы, Барысаўскі павет, Мінская губерня — 15 сакавіка 1943, Харкаўская вобласць, УССР) — палкоўнік Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Павел Канстанцінавіч Казакевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1904 |
Месца нараджэння | вёска Забашавічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць |
Дата смерці | 15 лютага 1943 (38 гадоў) |
Месца смерці | Харкаўская вобласць |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1926—1943 |
Званне | |
Бітвы/войны |
Польскі паход РЧСА савецка-фінская вайна Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 19 верасня (па новым стылі — 2 кастрычніка) 1904 года ў вёсцы Забашавічы Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер — Барысаўскі раён Мінскай вобласці).
Атрымаў пачатковую адукацыю, пасля чаго працаваў у калгасе. У 1926 годзе прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1931 годзе скончыў Аб’яднаную Беларускую ваенную школу, у 1939 годзе — Мінскае ваеннае вучылішча, у 1941 годзе — Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Удзельнічаў у польскім паходзе і савецка-фінскай вайне. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Заходнім і Паўднёва-Заходнім франтах. Вызначыўся падчас вызвалення Харкава у лютым 1943 года[1].
12 — 15 лютага 1943 года полк Казакевіча перарэзаў шляхі адыходу праціўніка па шашы Харкаў-Палтава і знішчыў больш за 200 аўтамашын і вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі. Дзякуючы свайму прыкрыццю флангаў суседніх палкоў полк Казакевіча забяспечыў ім паспяховае вызваленне некалькіх раёнаў Харкава. 15 лютага 1943 года Казакевіч загінуў у баі. Пахаваны ў пасёлку Альшаны Дэргачыўскага раена Харкаўскай вобласці Украіны[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года за «ўмелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі палкоўнік Павел Казакевіч пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі[1].
Ушанаванне памяці
правіцьУ гонар Казакевіча на яго магіле ўзведзены помнік, усталяваны бюст у роднай вёсцы, названая вуліца ў Харкаве[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Павел Канстанцінавіч Казакевіч на сайце «Героі краіны»
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- За отчизну, свободу и честь! Книга !. Горький, 1961.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.