Павел Пракапеня

спявак (бас-барытон)

Па́вел Пракапе́ня, пс. Паўло Прокопен, Павел Прокопені (18 жніўня 1908 або 1910, в. Заполле Брэсцкага павета, цяпер Пружанскі раён — 9 кастрычніка 1976, Нью-Ёрк) — беларускі, польскі і расійскі оперны спявак.

Павел Пракапеня
Павел Пракапеня ў 1930-я
Павел Пракапеня ў 1930-я
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 жніўня 1908(1908-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1976(1976-10-09) (68 гадоў)
Месца смерці
Краіна Беларусь
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак
Псеўданімы Паўло Прокопен, Павел Прокопені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1908 (па іншых, менш дакладных звестках — 1910) годзе ў беднай беларускай сям’і, аднак прырода надзяліла яго выдатнымі музычнымі здольнасцямі і выдатным глыбокім голасам. У падлеткавым узросце працаваў парабкам у горадзе Навагрудак. Пасля працаваў «пасыльным» у ваяводскім упраўленні і ў паліцэйскай камендатуры.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў Львове сабраліся лепшыя прадстаўнікі польскай эстрады, якія збеглі на Усход з нямецкай акупацыйнай зоны. Туды трапіў і Павел Пракапеня. Далейшая частка яго жыцця на нейкі час невядомая.

Пачатак вайны паміж СССР і Германіяй ён сустрэў у Куйбышаве, а калі на поўдні СССР пачало арганізоўвацца Польскае войска пад кіраўніцтвам вызваленага з «Лубянкі» генерал-лейтэнанта Уладзіслава Андэрса, Павел Пракапеня стаў сябрам артыстычнага ансамбля Карпацкай брыгады ды на працягу ўсёй вайны спяваў для польскіх жаўнераў.

«Я чуў яго ў Палестыне і Ліване, — піша Абрамаў-Няверлі, — …У Польшчы ягоны голас… на працягу многіх гадоў быў забаронены. Пракапеня застаўся ў эміграцыі, атабарыўся ў Злучаных Штатах Амерыкі… прысадзісты бландын з бадзёрым тварам, які выдаваў схільнасць да чаркі… Павел Пракапеня, на шчасце, не быў тэнарам. І падтрымліваў добрую форму на працягу доўгіх гадоў».

Павел Пракапеня аб’ездзіў з канцэртамі паўсвета, але ў Польшчу шлях яму быў закрыты. Не ўбачыў больш спявак і роднай Беларусі. Памёр выканаўца ў Нью-Ёрку 9 кастрычніка 1976 года.

Творчасць

правіць

Самародны песенны і музычны талент Паўла Пракапені быў адкрыты ў Польшчы ў 1920-я гады. Яраслаў Абрамаў-Неверлі згадвае ў кнізе «Масток праз Атлантык»: «…разносіў лісты, быў пасланцам. У чырвонай фуражцы хадзіў ён з торбай і заўсёды спяваў. На гэтыя спевы звярнула ўвагу жонка камісара паліцыі… захопленая выдатным голасам, яна паслала яго вучыцца ў Варшаву. Неўзабаве Пракапеня стаў вядомым спеваком, бас-барытонам, які ў польскім горадзе Кракаве спяваў з самім Янам Капурам з даху аўтамабіля. Ужо знакамітасцю Пракапеня прыехаў на гастролі ў родны Навагрудак. Канцэртаваў у зале нашага кіно… Калі Пракапеня заспяваў на беларускай мове народную песню „Лявоніха“, апладысментам не было канца».

У песенным рэпертуары Паўла Пракапені, акрамя польскіх і беларускіх песень, былі ў асноўным расійскія народныя песні. На старых пласцінках фірмы «Сірэна Электра», выдадзеных пад канец 1933 года, захаваліся запісы песень «Ах, ты доля, мая доля», «Байкал», «Бродяга», «Ванька-парень», «Верёвочка», «Волга-волга», «Во саду иль в огороде», «Два гренадёра», «Двенадцать разбойников», «Дубинушка», «Лучинушка», «Любовь разбойника», «Молись, кунак», «Семеро зятьёв», «Утёс», «Ухарь-купец», «Чёрные гусары», «Эй, ухнем!». Па сведчанні аўтара кнігі «Прекрасная Маруся Сава» Міхаіла Іванавіча Блізнюка, некаторы час Павел Пракапеня выступаў разам са спеваком Ежы Сямёнавым і яго хорам.

У 1943 годзе зняўся ў дакументальным фільме Яўгеніюша Цэнкальскага «Шатландская мазурка» (англ.: Scottish Mazurka).

Спасылкі

правіць