Павел Рыгоравіч Друцкі-Любецкі

падстароста луцкі

Павел Рыгоравіч Друцкі-Любецкі (нар. каля 1582 — пам. паміж 9 кастрычніка 1640 і 21 кастрычніка 1644) — князь, землеўласнік у Вялікім Княстве Літоўскім.

Павел Рыгоравіч Друцкі-Любецкі
Друцк
Друцк
Нараджэнне каля 1582[1]
Смерць не раней за 9 кастрычніка 1640 і не пазней за 21 кастрычніка 1644
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Рыгор Іванавіч Друцкі-Любецкі[1]
Маці Марына Фёдараўна Рудзецкая[d]
Веравызнанне праваслаўе[1]
Член у

Біяграфія правіць

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Рыгора Іванавіча і Марыны Фёдараўны Рудзецкай.

Праваслаўны. Член Люблінскага праваслаўнага брацтва (1601 г.). 1 верасня 1619 г. падпісаў ліст валынскай шляхты аб адкрыцці царквы, школы і шпіталя пры Луцкім брацтве[uk].

Суддзя гродскі луцкі (фіксуецца з 1 верасня 1619 па 10 мая 1627), падстараста луцкі (згадваецца з 25 верасня 1630 па 5 лютага 1639).

Цэнтрам яго валынскіх валоданняў быў Козін, дзе змяшчалася сядзіба. 28 чэрвеня 1612 атрымаў (разам з застаўнымі трымальнікамі маёнткаў у Аршанскім павеце Тэафілам-Рыгорам Філонавічам Сіпайлам, Станіславам Станіслававічам Хамцом і яго жонкай падсудкаўнай земскай аршанскай Ганнай Паўлаўнай Углоўскай) адкладальны дэкрэт аршанскага земскага суда па позве сваякоў — падстарасты аршанскага Абрама Падбярэзскага, Юрыя Кубліцкага і Марыны Даманскай аб атрыманні чвэрці ў дварах Відзенічы, Загараддзе, Палонная, с. Худава, замку і месце Друцку, 10 кастрычніка 1617 атрымаў дэкрэт Галоўнага Трыбунала ВКЛ, які скасоўваў перадачу 4-й часткі ў відзеніцкіх маёнтках яго цётцы Аўдоцці Сяляве.

10 мая 1627 г. Павел разам з братам Іванам, як уласнік сяла Любча[2] атрымаў дэкрэт луцкага падкаморскага суда па справе аб размежаванні з суседнімі маёнткамі князя Ежы Заслаўскага, епіскапа луцкага і астрожскага Ераміі Пачапоўскага, архімандрыта жыдычынскага Іосіфа Мукасея-Бакавецкага[uk], Бальцара і Аляксандра Раецкіх, 09.10.1640 разам з братам Іванам атрымаў дэкрэт луцкага земскага суда па справе з канюшым каронным, старастам луцкім князем Уладзіславам-Дамінікам Заслаўскім аб сёлах Залесцы, Тыхоцін, якія Павел некалі аддаў у заставу Багдану Амельяновічу, нашчадкі якога прадалі іх кашталяну кракаўскаму князю Янушу Астрожскаму.

Зноскі

Літаратура правіць