Павітуха чаборавая
Павітуха чаборавая[1][2][3] (Cuscuta epithymum) — від раслін сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae); распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, Заходняй Азіі.
Павітуха чаборавая | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд квітнеючай расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Cuscuta epithymum (L.) L. | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьАднагадовая травяністая расліна, 30-120 см даўжынёй. Сцябло тонкае, галінастае, чырванаватае або барвовае, робіць некалькі спіраляў вакол ствала гаспадара. Лісце мясістае, даўгаватае, ад вострага да тупога, ад злёгку пурпуровага да карычневага, выгнутае, ≈ 1 x ≈ 0.4 мм. Кветкі ружова-белыя, амаль сядзячыя, сабраны ў шчыльныя галоўкі. Чашачка амаль роўная вяночку. Лускі падоўжаныя, з доўгімі бахромкамі, закрываюць уваход у трубку вяночка. Пылавік і падоўжаныя чырвоныя лычыкі выступаюць з вяночка[3][4].
Распаўсюджанне
правіцьРаспаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс), Заходняй Азіі; натуралізаваны ў ПАР, Канадзе, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Аргенціне, Чылі[5][6].
Ва Украіне від паразітуе на розных раслінах, галоўным чынам травяністых, часам на культурных бабовых — амаль на ўсёй тэрыторыі[3].
Галерэя
правіць-
У асяроддзі пражывання
-
Суквецце
-
Кветка
-
Батанічная ілюстрацыя
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Cuscuta trifolii Bab.
- ↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 265. (руск.) (укр.)
- ↑ efloras.org . (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org . (англ.)