Абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў найменнях таксонаў
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Var.)
Скарачэнні і іншыя абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца ў назвах біялагічных таксонаў
Агульныя правілы
правіць- Назву таксона ў рангу вышэй за від рэкамендуецца пісаць з вялікай літары.
- Раней дапушчалася напісанне відавых эпітэтаў з вялікай літары ў тым выпадку, калі яны ўтвораны ад імя ці прозвішча, але цяпер усе відавыя эпітэты пішуць з малой літары.
- Эпітэты, якімі пазначаюць культывары, пішуцца з вялікай літары (гл. cv.).
Спіс абазначэнняў
правіцьaggr.
правіць- aggr. (скар. ад лац.: aggrego) — нефармальная група падобных відаў
anon.
правіць- anon. (скар. ад лац.: anonymus) — аўтар невядомы
auct.
правіць- auct. (скар. ад лац.: auctorum) — у аўтараў, у розных аўтараў
auct. pl.
правіць- auct. pl. (скар. ад лац.: auctorum plurimorum) — у розных аўтараў
- Прыклад: у спісе таксонаў роду Сардэчнік (Leonurus) на сайце GRIN маюцца запісы:
- Іх варта разумець так: правільнай варта лічыць назву, аўтарам якога з’яўляецца Карл Ліней — Leonurus sibiricus L.; назвы ж Leonurus sibiricus, у якасці аўтара якіх названы якія-небудзь іншыя асобы, з’яўляюцца няправільнымі і павінны разглядацца ў якасці сіноніма правільнай назвы Leonurus japonicus Houtt.
candidatus
правіць- candidatus (лац.) — кандыдат, сушукальнік; у мікрабіялогіі: слова, якое ідзе перад назвай таксона і паказвае на тое, што гэты мікраарганізм пакуль не культываваны (гэта значыць тыпавыя штамы гэтага мікраарганізма яшчэ не дэпанаваны, што ў наш час з’яўляецца абавязковай умовай прызнання яго назвы)[1]
- Прыклад: Candidatus Brocadia anammoxidans Jetten et al.
cf.
правіць- cf. (скар. ад лац.: confer) — непацверджаная ідэнтыфікацыя
- Прыклады:
- Pteridinium cf. simplex Gurich
- cf 1963. Pteridinium simplex Glaessner
comb. nov.
правіць- comb. nov. (скар. ад лац.: combinatio nova) — новая камбінацыя, гэта значыць камбінацыя, утвораная ад раней апублікаванай законнай назвы[2]
convar.
правіць- convar. (скар. ад лац.: convarietas) — група разнавіднасцей
ct.
правіць- ct. (скар. ад лац.: chemotypus) — хематып (група арганізмаў, якая вылучаецца з таксона і мае здольнасць да ўтварэння тых ці іншых хімічных рэчываў)
- Прыклад: Thymus vulgaris ct. thymol —Чабор звычайны, тымольны тып
cv.
правіцьНазва сорту пішацца пасля назвы таксона (роду, віда, падвіда). Выкарыстоўваецца два варыянты запісу назвы культывара: гэта назва можа аддзяляцца ад назвы таксона абазначэннем cv., а можа быць у адзіночныя двукоссі (у другім выпадку скарачэнне cv. не выкарыстоўваецца).
Прыклады запісу назвы для аднаго з сартоў піерыса японскага — Forest Flame (на фатаграфіі):
emend.
правіць- emend., часам em. (скар. ад лац.: emendavit) — выправіў, перарабіў[3]
- emend., часам em. (скар. ад лац.: emendatus, emendata, emendatum — выпраўлены, зменены, палепшаны) — абазначэнне, якое паказвае на тое, што граніцы таксона былі зменены без змены тыпу яго назвы; ставіцца пасля абазначэння аўтара назвы таксона ў яго першапачатковых граніц і да абазначэння аўтара, адказнага за гэтыя змены[4]
et
правіць- et (лац.) і
et al.
правіць- et al. (скар. ад лац.: et alii) — і іншыя; абазначэнне выкарыстоўваецца для скарочанага запісу спісу аўтараў данага таксона; гэта скарачэнне шырока выкарыстоўваецца і ў іншых галінах навукі
- Прыклад: замест запісу Petasites hybridus (L.) G.Gaertn., B.Mey. & Scherb. дапушчальна выкарыстоўваць скарочаны запіс Petasites hybridus (L.) G.Gaertn. et al.
ex
правіць- ex (лац.) — з, у адпаведнасці з, паводле
- 1. у батаніцы выкарыстоўваецца для сувязі прозвішчаў двух аўтараў, з якіх другі сапраўды апублікаваў назву таксона, прапанаваную, але сапраўды не апублікаваную першым;
- 2. у заалогіі і бактэрыялогіі выкарыстоўваецца для сувязі прозвішчаў двух аўтараў, з якіх першы апублікаваў назву таксона, прапанаваную, але не апублікаваную другім
f.
правіць- f., ці fil. (скар. ад лац.: filius) — сын
- Прыклад: Hook. — скарачэнне прозвішча батаніка Уільяма Джэксана Гукера; Hook.f. — скарачэнне прозвішча яго сына, батаніка Джозефа Долтана Гукера
- f. (скар. ад лац.: forma) — форма; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
f. sp.
правіць- f. sp. (скар. ад лац.: forma specialis) — спецыяльная форма; у батаніку і мікалогіі: абазначэнне, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на форму паразіта (расліны, грыба), адаптаванага да спецыфічнага гаспадара; наменклатура спецыяльных формаў не рэгулюецца палажэннямі Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры
fil.
правіць- fil. — гл. f.
hort.
правіць- hort. (скар. ад лац.: hortulanorum) — у садоўнікаў; у батаніцы выкарыстоўваецца для пазнячэння садоўніцкага паходжання назвы
- Прыклад: Dioscorea illustrata hort. ex W.Bull — запіс пазначае, што батанік W. Bull сапраўды апублікаваў назву гэтага віду, які і да яго выкарыстоўваўся ў садаводстве
in
правіць- in (лац.) — у; выкарыстоўваецца для сувязі прозвішчаў двух аўтараў, з якіх другі быў выдаўцом ці аўтарам усёй працы, а першы адказны за сапраўднае апублікаванне ці прыдатнасць назвы таксона
- Прыклад: Pimpinella hookeri C.B.Clarke in Hook.f. — гэта азначае, што Чарлз Бэран Кларк апублікаваў назву віду ў працы Джозефа Долтана Гукера.
incertae sedis
правіць- incertae sedis (лац.) — нявызначанага становішча; выраз, які паказвае на тое, што становішча таксона ў сістэме няяснае
ined.
правіць- ined. (скар. ад лац.: ineditus) — не апублікавана; пішацца пасля назвы таксона, каб паказаць, што гэта назва да гэтага моманту часу яшчэ не апублікавана
MS
правіць- MS (скар. ад лац.: manuscriptum) — рукапіс; пішацца пасля назвы таксона, каб паказаць, што гэтая назва не была апублікавана, а згадвалася іншым чынам
nec
правіць- nec (лац.) — і не; выкарыстоўваецца ў канструкцыі non… nec для тлумачэння, што гэты таксон не варта разумець ні ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова non, ні ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова nec (звычайна гэта адносіцца да таксанамічных амонімаў)
- Прыклад: Bartlingia Brongn. (1827) non Rchb. (1824) nec F.Muell. (1877) — запіс пазначае, што разглядаецца таксон Bartlingia, апісаны Адольфам Тэадорам Браньярам у 1827 годзе, а не таксоны, якім у 1824 і 1877 годзе адпаведна Людвіг Райхенбах і Фердынанд фон Мюлер далі тое ж імя
nom. ambig.
правіць- nom. ambig. (скар. ад лац.: nomen ambiguum) — двухсэнсоўная назва; назва, якая рознымі аўтарамі выкарыстоўвалася для розных таксонаў
nom. cons.
правіць- nom. cons. (скар. ад лац.: nomen conservandum)
- 1. у батаніцы: кансерваваная назва таксона; такая назва сямейства, рода ці віду, якая зацверджана ў якасці законнай і з’яўляецца прыярытэтнай у параўнанні з іншымі назвамі гэтага таксона пры тым, што яна супярэчыць аднаму ці некалькім палажэнням Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры (МКБН) (напрыклад, была незаконнай пры апублікаванні ці не мела прыярытэту); гэты ж тэрмін ужываецца да назвы, для якой быў пастаўлены пасродкам кансервацыі яго тып, напісанне або граматычны род[5]
- Прыклад: Amborellaceae Pichon, nom. cons. (1948)
- 2. у заалогіі: захаваная назва таксона; выкарыстанне такой назвы афіцыйна дазволена, нягледзячы на тое, што яна супярэчыць аднаму ці некалькім палажэнням Міжнароднага кодэкса заалагічнай наменклатуры (МКЗН)
nom. dub.
правіць- nom. dub. (скар. ад лац.: nomen dubium) — назва сумніўная; гэтая назва мае нявызначанае ўжыванне ці з прычыны немагчымасці здавальняючай тыпіфікацыі, ці з прычыны немагчымасці ўсталяваць, да якога таксона мусіць быць аднесены наменклатурны тып гэтай назвы
nom. illeg.
правіць- nom. illeg., ці nom. illegit. (скар. ад лац.: nomen illegitimum) — незаконная назва; назва таксона, якая не адпавядае артыкулам адпаведнага наменклатурнага кодэкса, хоць і сапраўды была апублікавана; прыкладам незаконнай назвы можа служыць амонім (назва, арфаграфічна ідэнтычная іншай, але заснаваная на іншым наменклатурным тыпе)
nom. inval.
правіць- nom. inval. (скар. ад лац.: nomen invalidum) — несапраўдная (невалідная) назва таксона
nom. nov.
правіць- nom. nov. (скар. ад лац.: nomen novum) — новая назва; назва таксона, якая прапанавана і апублікавана з мэтай неабходнай замены раней апублікаванай назвы; гэтае скарачэнне можа адносіцца да назвы толькі таго таксона, які быў вядомы і раней, але пад іншай назвай[6]
nom. nud.
правіць- nom. nud. (скар. ад лац.: nomen nudum) — назва «голая»; назва, апублікаваная без суправаджэння адпаведным апісальным матэрыялам; таксама лічыцца несапраўднай (nom. inval.)
nom. prov.
правіць- nom. prov. (скар. ад лац.: nomen provisorum) — папярэдняя (загадзя прапанаваная) назва таксона, сапраўднае апісанне якой адбудзецца ў будучыні
nom. rej.
правіць- nom. rej., nom. rejic. (скар. ад лац.: nomen rejiciendum) — назва адпрэчаная; назва, выкарыстанне якога афіцыйна адпрэчана (звычайна з прычыны перавагі іншай назвы)
nom. subnud.
правіць- nom. subnud. (скар. ад лац.: nomen subnudum) — «амаль голая» назва; назва, якая не мае дастатковага апісання для аднясення да таго ці іншага арганізма; абазначэнне неафіцыйнае, тэрмін не прызнаецца МКБН і МКЗН
nom. superfl.
правіць- nom. superfl. (скар. ад лац.: nomen superfluum) — залішняя назва; назва, заснаваная на тым жа тыпе, што і іншая раней апублікаваная сапраўдная назва; таксама лічыцца незаконнай (nom. illeg.)
nom. utique rej.
правіць- nom. utique rej. — безумоўна адпрэчаная назва; яна сама і ўсе камбінацыі, заснаваныя на ёй, не павінны выкарыстоўвацца, нягледзячы на магчымы прыярытэт.
non
правіць- non (лац.) — не
- 1. выкарыстоўваецца для таго, каб паказаць, у якім сэнсе не варта разумець гэтую назву (звычайна гэта адносіцца да таксанамічных амонімаў)
- Прыклад: Pfeifferella Labbe (1899) non Buchanan (1918) — запіс паказвае, што разглядаецца таксон Pfeifferella Labbe (1899), а не таксон Pfeifferella Buchanan (1918)
- 2. выкарыстоўваецца ў канструкцыі non… nec для тлумачэння, што гэты таксон не варта разумець ні ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова non, ні ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова nec
- Прыклад гл. у раздзеле nec
- 3. выкарыстоўваецца ў канструкцыі sensu… non для тлумачэння, што гэты таксон разумеецца ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова sensu, а не ў тым, што прыведзены пасля слова non
- Прыклад: гл. у раздзеле sensu.
nothof.
правіць- nothof. (скар. ад лац.: nothoforma) — гібрыдная форма (аналаг рангу форма для гібрыдаў); скарачэнне nothof. выкарыстоўваецца па аналогіі са скарачэннем f.
nothosubsp.
правіць- nothosubsp. (скар. ад лац.: nothosubspecies) — гібрыдны падвід (аналаг рангу падвід для гібрыдаў); скарачэнне nothosubsp. выкарыстоўваецца па аналогіі са скарачэннем subsp.
nothovar.
правіць- nothovar. (скар. ад лац.: nothovarietas) — гібрыдная разнавіднасць (аналаг рангаў разнавіднасць ці варыетэт для гібрыдаў); скарачэнне nothovar. выкарыстоўваецца па аналогіі са скарачэннем var.
opus utique oppr.
правіць- opus utique oppr. (скар. ад лац.: opus utique oppressa) — у батаніцы: безумоўна адпрэчаная праца; назвы таксонаў, якія змяшчаюцца ў іх, не з’яўляюцца сапраўды апублікаванымі (nom. inval.)
orth. var.
правіць- orth. var. (скар. ад лац.: varietas orthographia ці англ.: orthographic variant) — арфаграфічны варыянт; напрыклад, няправільны варыянт напісання назвы таксона ці варыянт па правілах іншага кодэкса біялагічнай наменклатуры.
- Прыклады няправільных варыянтаў напісання назвы роду Mammillaria Haw. з сямейства Кактусавыя:
- Прыклад арфаграфічных варыянтаў, якія ўзніклі пры пераносе таксона ў іншае царства:
- Labyrinthulomycota Whittaker 1969, mycol. orth. var.
- Labyrinthista Caval.-Sm. 1989, zool. orth. var.
p. p.
правіць- p. p. (скар. ад лац.: pro parte) — часткова; абазначэнне выкарыстоўваецца ў якасці пазначэння назваў таксонаў, якія з’яўляюцца сінонімамі ў названым сэнсе толькі часткова (у некаторых выпадках)
- Прыклад: у спісе сінонімаў віду Peltophorum linnaei Griseb. у базе даных The Plant List прысутнічае назва Caesalpinia brasiliensis «L., p.p.»[7], у гэтай жа базе даных у спісе сінонімаў віду Caesalpinia violacea (Mill.) Standl. маецца назва Caesalpinia brasiliensis L. без пазнакі p.p.[8]
s. l.
правіць- s. l. — гл. sensu lato
s. s.
правіць- s. s. — гл. sensu stricto
s. str.
правіць- s. str. — гл. sensu stricto
sect.
правіць- sect. (скар. ад лац.: sectio) — секцыя; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
sensu
правіць- sensu (лац.) — у сэнсе
- 1. выкарыстоўваецца для тлумачэнняў, у якім сэнсе разумеецца гэтая назва;
- 2. выкарыстоўваецца ў канструкцыі sensu… non для тлумачэння, што гэтая таксон разумеецца ў тым сэнсе, які прыведзены пасля слова sensu, а не ў тым, які прыведзены пасля слова non
- Прыклад: Rosa majalis Herrm. (1762) (syn. Rosa cinnamomea sensu L. 1759, non 1753) — запіс азначае, што назва Rosa cinnamomea L. (1759) з’яўляецца сінонімам правільнай назвы Rosa majalis Herrm. (1762), у той час як назва Rosa cinnamomea L. (1753) такім сінонімам не з’яўляецца.
sensu lato
правіць- sensu lato (лац.) — у шырокім сэнсе; выраз, які дадаецца да назвы таксона з мэтай удакладніць, што аб’ём гэтага таксона разумеецца ў «шырокім» сэнсе
sensu stricto
правіць- sensu stricto (лац.) — у вузкім сэнсе; выраз, які дадаецца да назвы таксона з мэтай удакладніць, што аб’ём гэтага таксона разумеецца ў «вузкім» сэнсе
ser.
правіць- ser. (скар. ад лац.: series) — рад, ці серыя; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
sp.
правіць- sp. (скар. ад лац.: species) — від; выкарыстоўваецца пасля радавой назвы і азначае, што таксон вызначаны з дакладнасцю да роду (напрыклад, у апісанні, на выяве, у каталогу, на цэнніку)
spp.
правіць- spp. (скар. ад лац.: species) — віды; выкарыстоўваецца пасля радавой назвы
- 1. Выкарыстоўваецца ў якасці зборнага відавога эпітэта для абазначэння ўсіх таксонаў, якія ўваходзяць у род
- 2. Пры выкарыстанні ў спісе таксонаў роду: абазначае ўсе астатнія таксоны, якія ўваходзяць у гэты род, якія не ўключаны ў гэты спіс
- Прыклад: Viola spp. — асобная старонка на сайце GRIN Архівавана 20 студзеня 2009. нароўні са старонкамі іншых таксонаў, якія ўваходзяць у род Viola
ssp.
правіцьsubf.
правіць- subf. (скар. ад лац.: subforma) — падформа; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
subg.
правіць- subg. (скар. ад лац.: subgenus) — падрод; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
subgen.
правіць- subgen. (скар. ад лац.: subgenus) — падрод; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
subsect.
правіць- subsect. (скар. ад лац.: subsectio) — падсекцыя; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
subser.
правіць- subser. (скар. ад лац.: subseries) — падрад, ці падсерыя; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
subsp.
правіць- subsp. (скар. ад лац.: subspecies) — падвід; у батаніцы і бактэрыялогіі: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона (у заалагічных таксонах, што маюць ранг падвіда, выкарыстоўваецца трынаміяльная форма, якая не мае дадатковага слова)
- Прыклад: Linnaea borealis subsp. longiflora (Torr.) Hulten
subvar.
правіць- subvar. (скар. ад лац.: subvarietas) — падразнавіднасць; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
supersect.
правіць- supersect. (скар. ад лац.: supersectio) — надсекцыя; у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
syn.
правіць- syn. (скар. ад лац.: synonymum) — сінонім; у скарочаным выглядзе слова выкарыстоўваецца перад назвай таксона, калі патрабуецца паказаць, што гэтая назва з’яўляецца сінонімам той назвы, якая павінна выкарыстоўвацца для дадзенага таксона; у беларускамоўнай літаратуры для той жа мэты зрэдку выкарыстоўваецца скарачэнне сін.; нярэдка гэтыя скарачэнні і назвы, якія ідуць на імі, дадаткова змяшчаюць у квадратныя дужкі.
- Прыклад: Petasites spurius [syn. Tussilago spuria]
- Гл. таксама: Базіёнім
typ. cons.
правіць- typ. cons. (скар. ад лац.: typus conservandus) — захаваны наменклатурны тып (наменклатурны тып, які павінен быць закансерваваны); сапраўды апублікаваная назва можа быць захавана (закансервавана) у якасці правільнай для таксона, у які не ўключаны яго наменклатурны тып, толькі ў тым выпадку, калі гэта назва будзе захавана (закансервавана) з новым наменклатурным тыпам, які будзе пазначаны як typ. cons.
var.
правіць- var. (скар. ад лац.: varietas)
- 1. разнавіднасць — у батаніцы: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
- Прыклад: Petasites frigidus var. palmatus (Aiton) Cronquist
- 2. варыетэт — у заалогіі: слова, якое ўваходзіць у назву таксона і паказвае на адпаведны ранг гэтага таксона
- 3. варыетэт — у бактэрыялогіі: сінонім слова «падвід» (лац.: subspecies)
()
правіць- () прыкмета двайнога цытавання; паказвае, што мела месца змяненне сістэматычнага становішча рангу — пры гэтым скарачэнне першапачатковага аўтара ставіцца ў круглыя дужкі
- Petasites frigidus (L.) Fr. — прыклад двайнога цытавання пры перамяшчэнні віду з аднаго роду ў іншы. Карл Ліней першапачаткова змясціў гэты від у род Падбел (Tussilago) пад назвай Tussilago frigida, пазней Эліяс Магнус Фрыс аднёс гэты від да роду Белакапытнік (Petasites) і сапраўды апублікаваў новае спалучэнне.
- Populus canescens (Aiton) Sm. — прыклад двайнога цытавання пры змяненні таксанамічнага рангу. Уільям Айтан сапраўды апублікаваў назву разнавіднасці віду Populus alba — Populus alba var. canescens Aiton. Пазней Джэймс Эдвард Сміт паказаў, што гэтую разнавіднасць варта лічыць самастойным відам і сапраўды апублікаваў для яго назву Populus canescens (Aiton) Sm..
[]
правіць- [] квадратныя дужкі
- 1. у батаніцы: выкарыстоўваюцца для ўказання прозвішча аўтара дадзенай назвы ў тым выпадку, калі назва была прысвоена таксону раней за зыходную дату (1 мая 1753)
- Прыклад: Lupinus [Tourn.] L. — запіс азначае, што назва лубіну, Lupinus, сапраўды апублікаваная Карлам Лінеем, была дадзена гэтаму роду Жазефам Пітонам дэ Турнефорам, але ён апублікаваў гэту назву да зыходнай даты
- 2. у заалогіі: выкарыстоўваюцца для ўказання прозвішча аўтара дадзенай назвы ў тым выпадку, калі назва была першапачаткова апублікавана ананімна
- 3. тэкст у квадратных дужках, які ідзе пасля назвы таксона, з’яўляецца тлумачальным: напрыклад, у такіх дужках могуць быць прыведзены яго сінонімы ці тыя таксоны, вынікам скрыжавання якіх з’яўляецца апісваны таксон
+
правіць- + знак прышчэпкі
- 1. знак складання ставіцца перад назвай так званага прышчэпкавага гібрыда — у такога гібрыда тканкі шчэпы і прышчэпы змешваюцца, утварачы новыя парастку, якія нясуць прыкметы абодвух відаў.
- Гэта рэдкая з’ява, вядома ўсяго некалькі падобных прыкладаў:
- + Crataegomespilus (прышчэпкавы гібрыд глога-мушмула): шчэпа — мушмула германская (Mespilus germanica), прышчэпа — розныя віды глогу (Crataegus); адзін з прадстаўнікоў гэтага гібрыднага роду — + Crataegomespilus dardarii (глога-мушмула Дардара): тут у якасці прышчэпы выступае глог аднаслупковы (Crataegus monogyna);
- + Laburnocytisus (прышчэпкавы гібрыд бабоўніка-ракітнік): шчэпа — ракітнік (Cytisus), прышчэплены на бабоўнік (Laburnum).
- Гэта рэдкая з’ява, вядома ўсяго некалькі падобных прыкладаў:
- 2. знак складання паміж дзвюма назвамі таксонаў азначае вынік непалавога скрыжавання гэтых таксонаў
×
правіць- × знак гібрыднага паходжання
- 1. знак множання перад відавым эпітэтам таксона абазначае гібрыднае паходжанне дадзенага таксона (натуральнае ці штучнае)
- 2. знак множання перад найменнем роду выкарыстоўваецца для абазначэння міжродавага гібрыда
- Прыклад: × Hookerara hort.
- 3. знак множання паміж дзвюма ці большай колькасцю назваў таксонаў пазначае вынік скрыжавання гэтых таксонаў
&
правіць- & гл. et
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Калакуцкий Л. В. Обращение с микроорганизмами: правила писаные и неписаные(недаступная спасылка)
- ↑ МКБН (Венскі кодэкс) 2009, с. 194, 199.
- ↑ Джэфры 1980, с. 111.
- ↑ Джэфры 1980, с. 68, 111.
- ↑ МКБН (Венскі кодэкс) 2009, с. 193, 199.
- ↑ МКБН (Венскі кодэкс) 2009, с. 192, 199.
- ↑ Peltophorum linnaei: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 19 красавіка 2017)
- ↑ Caesalpinia violacea: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 19 красавіка 2017)
Літаратура
правіць- Международный кодекс ботанической номенклатуры (Венский кодекс), принятый Семнадцатым международным ботаническим конгрессом, Вена, Австрия, июль 2005 / Пер. с английского. Ответственный редактор Н. Н. Цвелёв. — М.; СПб.: Товарищество научных изданий КМК, 2009. — С. 124—136. — 282 с. — 800 экз. — ISBN 978-5-87317-588-8. — УДК 58(083.7)
- Джеффри Ч. Биологическая номенклатура = Charles Jeffrey. Biological Nomenclature. Second edition / Пер. с англ. — М.: Мир, 1980. — 120 с. — 15 000 экз. Архівавана 19 жніўня 2017. — УДК 574:001.4
- Алексеев Е. Б., Губанов И. А., Тихомиров В. Н. Ботаническая номенклатура. — М.: Изд-во МГУ, 1989. — 168 с. — 8 300 экз. — ISBN 5-211-00419-1. — УДК 582.57.06
- Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. (ред. Григорьев Д. и др.) — Könemann, 2006 (русское издание). — С. 946—957. — ISBN 3-8331-1621-8.
- Международный Кодекс номенклатуры культурных растений. 1969. — Л.: Наука, 1974.
Спасылкі
правіць- International Code of the Zoological Nomenclature (Чацвёртае выданне, 2000) (англ.)
- International Code of the Botanical Nomenclature Архівавана 12 снежня 2002. (St. Louis, 2000) (англ.)
- International Code of Nomenclature for algae, fungi, and plants (Melbourne Code) Архівавана 15 лістапада 2015.
- International Code of the Botanical Nomenclature (Vienna, 2005) (англ.)
- International Code of Nomenclature of Bacteria (1990) (англ.)
- The International Code of Virus Classification and Nomenclature Архівавана 16 верасня 2011. (2002) (англ.)
- Symbols and abbreviations in GRIN taxonomy Архівавана 18 лютага 2013. (англ.)
- KEW. World checklist of selected plant families. About the Checklist. Abbreviations used Архівавана 11 верасня 2012. (англ.) (Праверана 16 жніўня 2011)
- INDEX SYNONYMIQUE DE LA FLORE DE FRANCE (фр.) (Праверана 17 лістапада 2008)
- Хрипко В. О нужной латыни замолвим слово… Статья на сайте www.flowersweb.info (Праверана 20 лістапада 2008)