Крапінец чубаты

від раслін
(Пасля перасылкі з Шчэпа)

Крапінец чубаты[1][2] (Polygala comosa) — від кветкавых раслін роду Крапінец (Polygala) сямейства Крапінцовыя (Polygalaceae).

Крапінец чубаты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polygala comosa Schkuhr, 1796

Сінонімы
  • Polygala comosa var. altaica Chodat
  • Polygala comosa var. hybrida (DC.) Petelin
  • Polygala hybrida DC.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  162884
EOL  5494204
IPNI  691270-1
TPL  kew-2566266

Крапінец чубаты, вераднік[3][4], малыя козлікі, шчэпа[5].

Апісанне

правіць

Шматгадовая травяністая расліна, 10—20 см даўжынёй. Прыкветкі лінейныя, завострана-плёнкавыя. Кветкі 5—7 мм даўжынёй ў шматкветкавых гронках. Вяночкі сіне-фіялетавыя, ружовыя, вельмі рэдка белыя; крылы па даўжыні роўныя завязі, эліптычныя, да аснавання адразу звужаныя. Каробачкі месцамі зваротнаяйкападобныя, з невялікім выманнем і вузкім крылом[2].

Распаўсюджанне

правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмераных абласцях Азіі[6][7]. Святлолюбівая расліна[8]. Ксерафіт, мезафіт і мезатроф[8].

Ва Украіне расце на лясных палянах, узлесках, рачных лугах і стэпавых западніках — на Палессі і ў лесастэпе, звычайны; у перадгор’і Карпат, Закарпацці і стэпавай зоне, радзей на поўдні, рэдка (толькі ў далінах рэк); у Крыме, у гарах[2].

Рэдкі від[8]. Ахоўваецца на тэрыторыі Фінляндыі, Украіны і шэрагу рэгіёнаў Расіі[8].

Выкарыстанне

правіць

Дэкаратыўная расліна.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 224. (руск.) (укр.)
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. а б в г Истод хохлатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  • Истод хохлатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)