Падбярэжжа (Турынскі сельсавет)

Падбярэ́жжа[1] (трансліт.: Padbiarežža, руск.: Подбережье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Вёска
Падбярэжжа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Падбярэжжа на карце Беларусі ±
Падбярэжжа (Турынскі сельсавет) (Беларусь)
Падбярэжжа (Турынскі сельсавет)
Падбярэжжа (Турынскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Падбярэжжа (Турынскі сельсавет)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 12 кіламетраў на паўнач ад Мар’інай Горкі, 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы, каля шашы Мінск-Бабруйск (3 км).

Назва правіць

Назва вёскі паходзіць ад наймення мясцовасці, угоддзевага ўрочышча Падбярэжжа.

Гісторыя правіць

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У пачатку 20 ст. пасяленне было вядома як маёнтак Кліноцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

У 1968 г. да Падбярэжжа былі далучаны в. Беліва, Чырвоны Араты, Чырвоны Барок і в.Хлебаўка. Хлебаўка у пачатку XX ст. засценак, 5 двароў, 33 жыхары. На 1917 г. урочышча, пазней — веска.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • Пачатак ХХ ст. — 1 двор, 3 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 года — 46 двароў, 79 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць