Падві́шань (Clitopilus prunulus), народная назва Гладун — шапкавы грыб сямейства Энталомавыя (Entolomataceae).

Падвішань
Clitopilus prunulus - Lindsey.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clitopilus prunulus Scop. ex Fr. P. Kumm., 1871

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  71936
EOL  1017270
MB  237006

АпісаннеПравіць

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам да 10 см, пукатая, пазней увагнутая з няроўным хвалістым краем, светла-ружавата-бялёсая, падсохлая — белая. Пласцінкі прырослыя, зыходныя на ножку. Ножка белая, кароткая, унізе звужаная, даўжынёй 2—7 см. Мякаць белая, з пахам мукі. Споры эліпсападобныя, ружаватыя.

РаспаўсюджаннеПравіць

Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца з ліпеня па верасень у лясах, на палянах, узлесках, садах, часта сярод імхоў. Расце густа, кучкамі.

ВыкарыстаннеПравіць

Ядомы грыб.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць