Пакуль цвіце папараць
Пакуль цвіце папараць (руск.: Пока цветёт папоротник) — расійскі фэнтэзійны тэлесерыял вытворчасці кампаніі ІВД Production па заказе СТС. Серыял атрымаў высокія рэйтынгі ў эфіры канала СТС[1].
Пакуль цвіце папараць | |
---|---|
Жанр | фэнтэзі, прыгода, камедыя |
Стваральнік | Яўген Бедараў; Дзмітрый Бедараў |
Сцэнарыст | |
Рэжысёр | |
У ролях | |
Краіна |
![]() |
Мова | руская |
Колькасць сезонаў | 1 |
Колькасць серый | 13 |
Вытворчасць | |
Прадзюсар | Вячаслаў Муругов; Сяргей Маёраў |
Працягласць серыі | 48 хвіл. |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | СТС |
На экранах | 1 кастрычніка 2012 — 18 кастрычніка 2012 |
Спасылкі | |
IMDb | ID 2463770 |
Сюжэт
правіцьКірыл Андрэеў працуе журналістам у маскоўскай газеце. Аднойчы калега прыносіць яму чароўны амулет. З дапамогай амулета Кірыл нечакана аказваецца на Алтаі. Неўзабаве Кірыл даведаецца, што з дапамогай амулета і папараць-кветкі ён павінен зачыніць дзверы ў паралельны свет Умбры, дзе жыве ўсякая погань. А дапамогуць яму яго сястра Саша і сябры, якіх ён сустрэў на Алтаі (Раіса, Максім, Дзяніс, Ліка, Артур).
У ролях
правіць- Аляксандр Пятроў — Кірыл Андрэеў (журналіст газеты «Сакрэтная праўда»)
- Святлана Суханава — Аляксандра Андрэева (сястра Кірыла, актрыса тэатра)
- Таццяна Арлова — Раіса Тарасава (цётка Максіма і Дзяніса)
- Павел Крайноў — Максім Стральцоў (брат Дзяніса)
- Раман Курцын — Дзяніс Стральцоў (брат Максіма)
- Дзмітрый Бедараў — Ігар Князеў (бізнесмен)
- Ала Подчуфарова — Ліка Ізмайлава (дзяўчына Ігара, затым дзяўчына Дзяніса)
- Аляксей Васільеў — Артур Сташко (сябар Лікі)
- Залім Мірзоеў — Аржан (стары, які супрацьстаіць сілам зла)
- Мар'яна Шульц — Марыя Някрасава (памочніца Аржана)
- Юлія Самойленка — Агапа (ведзьма, дачка ведзьмака)
- Аляксандр Мезенцаў — вядзьмак (бацька Агапы)
- Алена Мікалаева — Алеся Мурашова / Паліна Мурашова (сястра-блізнюк Алесі)
- Вера Васільева — Надзея Ігараўна, бабуля Ігара Князева
Вытворчасць
правіцьЗдымкі серыяла праходзілі на Алтаі ў ліпені-лістападзе 2011 года[2][3]. Некаторыя сцэны здымаліся ў Маскве і Цверы[4][5].
Роля Раісы Тарасавай спецыяльна напісана для актрысы Таццяны Арловай[6][7].
Прэмія
правіцьПрацяг тэлесерыяла
правіцьУ 2019 годзе выйшаў працяг серыяла — «Белаводдзе. Таямніца закінутай краіны». У ім Кірыл і яго сябры прайшлі новыя выпрабаванні[10][11].
Зноскі
- ↑ Наш земляк режиссёр Евгений Бедарев раскрывает тайны Беловодья в интервью перед стартом нового сериала
- ↑ Сериалу «Пока цветёт папоротник», большую часть которого снимали на Алтае, исполнилось 10 лет . Катунь 24 (3 кастрычніка 2022). Праверана 4 мая 2024.
- ↑ Сериал «Пока цветёт папоротник» . vokrug.tv. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2012.
- ↑ Народный фильм «Пока цветёт папоротник» покажут 1 октября . Аргументы и факты (26 верасня 2012). Праверана 4 мая 2024.
- ↑ Российское кино: пора отказаться от картонных декораций
- ↑ Татьяна Орлова в сериале «Пока цветёт папоротник»: не собираюсь соперничать с Джулией Рорертс(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2019. Праверана 1 ліпеня 2024.
- ↑ Татьяна Орлова: «Никогда не скажу себе: „Больше не могу!“»
- ↑ Народная премия «Телезвезда-2012» . Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2013. Праверана 7 сакавіка 2013.
- ↑ III ежегодная российская кинопремия в жанре ужасов «КАПЛЯ-2012» (руск.). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2013. Праверана 7 сакавіка 2013.
- ↑ Александр Петров снова сразится с колдунами
- ↑ «Беловодье. Тайна затерянной страны»: Пока цветёт Александр Петров(недаступная спасылка). Кино-театр.ру (24 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2023. Праверана 1 ліпеня 2024.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт (руск.)
- Страница сериала на официальном сайте «СТС» (руск.)
- На сайце Youtube
- IMDb