Палац Слушкаў (літ.: Sluškų rūmai, польск.: Pałac Słuszków) — барочны палац у Вільні, размешчаны ў Старым горадзе на левым беразе Віліі.

Славутасць
Палац Слушкаў
літ.: Sluškų rūmai
54°41′28″ пн. ш. 25°17′50″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d] і барока
Архітэктар Мікеланджэла Палоні
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Будаўніцтва вялося ў 16901700 гадах па ініцыятыве полацкага ваяводы Дамініка Слушкі, які заказаў стварэнне штучнага паўвострава на рацэ Вілія для ўзвядзення палаца. Першапачаткова фасады будынка былі ўніфікаваныя вялікім ордарам іанічных пілястраў, якія абрамлялі вялікія вокны. Лічыцца, што дэкаратыўнымі работамі займаліся Мікеланджэла Палоні і Джавані П'етра Перці, які быў архітэктарам палаца[1].

 
Выгляд палаца ў 1873

Пасля пашкоджання Дольнага замка ў Вільні, палац быў месцам знаходжання польска-літоўскіх ураднікаў падчас іх візітаў у горад. У 17051709 тут размяшчаўся штаб расійскага цара Пятра I[2].

Пасля смерці Слушкі ў 1727 палац перайшоў ва ўладанне Пузынаў і ў 1745 да Патоцкіх. У 1756 манахі ордэна піяраў купілі палац і стварылі тут калегіяльны дом і друкарню. У 1766 палац быў выкуплены Міхалам Казімірам Агінскім і рэстаўраваны П'етра Росі[1]. У 1794 — канфіскаваны царскімі ўладамі і ператвораны ў жылы дом. У 18031831 тут размяшчаўся бровар Дамініка Зайкоўскага. Неўзабаве будынак быў перапланаваны, колькасць паверхаў была павялічана да чатырох і з 1872 палац служыў у якасці ваеннай турмы. Багаты арыгінальны інтэр'ер і экстэр'ер палаца не захаваліся.

У цяперашні час у палацы размяшчаецца Літоўская акадэмія музыкі і тэатра. У той жа час прыбудовы знаходзяцца ў працэсе рэстаўрацыі і галоўная частка палаца чакае аднаўленчых работ. Плануецца вярнуць арыгінальны падзел на два паверхі і аднавіць жывапісныя барочныя вокны.

Зноскі

  1. а б Drėma Vladas. Dingęs Vilnius. — Vilnius, 1991. — С. 341–342. — ISBN 5-415-00366-5.
  2. Adam Honory Kirkor. Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes. — Vilnius: Viltis, 1991. — С. 146. — ISBN 5-417-00514-2.

Спасылкі правіць