П’етра Перці

Джава́ні П’е́тра Пе́рці або Перэці (Giovanni Pietro Perti, Pietro Perty, Pretti, Peretti; 1648, Муджа, Швейцарыя — 1714, Вільня, Літва) — выбітны італьянскі барочны скульптар і архітэктар, адзін з вядучых еўрапейскіх скульптараў пачатку XVIII стагоддзя. Валодаў прадмесцямі Сніпішкі і Антокаль, якія знаходзіліся ва ўладанні Сапегаў[2].

П’етра Перці
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1648(1648-10-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1714
Месца смерці
Род дзейнасці скульптар
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Палац Сапегаў паводле праекта Перці

Жывучы ў кантоне Тычына, Перці знаходзіўся пад уплывам італьянскага майстра Джавані Ларэнца Берніні[3]. Атрымаў адукацыю ў Фларэнцыі. Пасля запрашэння Міхала Казіміра Паца большасць свайго жыцця Перці правёў у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, працуючы на магнацкія фаміліі.

Атрымаў вядомасць за мармуровыя ўпрыгожанні Касцёла Святых Пятра і Паўла (1677—1682), якія лічацца шэдэўрам літоўскага барока. Працаваў разам з Джаванні Марыя Галі(італ.) бел., які выконваў арнаментацыю вакол скульптур Перці. У 16891701 Перці служыў у маёнтку вялікага гетмана літоўскага Казіміра Яна Сапегі.

На працягу сваёй кар’еры распрацаваў, узвёў і ўпрыгожыў найвыдатнейшыя помнікі літоўскага барока ў Вільні: палац Слушкаў (1690), палац Сапегаў (1691) і Касцёл Ісуса і кляштар трынітарыяў(польск.) бел. (пачатак у 1691, упрыгожаны 17001705)[4], усе знаходзяцца ў прадмесці Антокаль. Аднавіў інтэр’ер і дызайн стукавай тынкоўкі алтара капліцы Св. Казіміра ў Віленскім кафедральным саборы (1686—1688).

Быў жанаты на дачцэ Мікеланджэла Палоні Марыі Магдалене. Памёр у Вільні.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць