Сту́ка, стук[1] (стук, італ.: stucco — гіпс, алебастр[2], ням.: Stuck) — штучны мармур, вышэйшы сорт тынкоўкі; матэрыял для аздаблення сцен, архітэктурных дэталяў і скульптурнага дэкору.[3]

Стука
Выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аздабленне палацца Біскары ў Катані

Просты, параўнальна танны матэрыял лёгка паддаецца апрацоўцы і вырабляецца з абпаленага і здробненага гіпсу з галыном і клеем, часам з даданнем мармуровай пудры і дробкі, таксама крэйды, вапны, алебастру і іншых матэрыялаў. Высыхаючы, стука набывае белы колер і вялікую трываласць, пасля паліроўкі прымае від мармуру.

Быў вядомы ўжо ў Старажытным Егіпце, шырока ўжываўся ў мастацтве Старажытнага Рыма, пазней у мастацтве Адраджэння і Новага часу, на Беларусі — з XVII стагоддзя[2].

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. а б Гісторыя мастацтваў : Вучэб. дапам. / Б. А. Лазука. — 2-ое выд., дапрац. — Мн. : Беларусь, 2003. — 400 с. — ISBN 985-01-0045-1
  3. Стук, материал // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць