Палачанін (выдавецтва)
«Палача́нін» — беларускае выдавецкае таварыства, якое існавала ў 1910 годзе ў Вільні. Выдала ў друкарні Марціна Кухты зборнік гумарыстычных вершаў Альберта Паўловіча «Снапок» (1910) і паэму Тараса Шаўчэнкі «Кацярына» (1911) у перакладзе Хведара Чарнышэвіча (рэдактар перакладу — Янка Купала)[1]. Вокладку паэмы ўпрыгожвае малюнак на ўзор слуцкага пояса[2].
Зноскі
- ↑ С. Александровіч. Пуцявіны роднага слова // Полымя. — 1967. — № 8. — С. 219.
- ↑ Л. І. Доўнар. Віленскія выдавецтвы // Роднае слова : часопіс. — 2006. — № 8. — С. 94.
ЛітаратураПравіць
- «Палачанін» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 541.