Альберт Францавіч Паўловіч

(Пасля перасылкі з Альберт Паўловіч)

Альберт Францавіч Паўло́віч (11 лістапада 1875, Мінск — 17 сакавіка 1951) — беларускі паэт-гумарыст, драматург.

Альберт Францавіч Паўловіч
Albert Paŭłovič.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 лістапада 1875(1875-11-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 сакавіка 1951(1951-03-17) (75 гадоў)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт
Мова твораў беларуская

БіяграфіяПравіць

Скончыў 4-класнае гарадское вучылішча ў Мінску (1894). Працаваў ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі. Жыў у Мінску. 3 1932 года ў Маскве, на Урале, з 1945 года ў Курску[1].

Літаратурную дзейнасць пачаў у канцы ХІХ стагоддзя, у беларускім друку выступіў у 1907 годзе (газета «Наша ніва»). Друкаваўся ў альманаху «Маладая Беларусь», часопісе «Лучынка» і інш. Выдаў зборнік вершаў «Снапок» (1910), драму «Васількі» (1919). У лірычных вершах гучалі патрыятычныя матывы. Творчасць А. Паўловіча цесна звязана з фальклорам. Найбольш вядомымі і папулярнымі былі яго вершаваныя гумарыстычныя апавяданні, жартоўныя сцэнкі, пераказы беларускіх народных анекдотаў («Пан і акуляры», «Ракі», «Шчодрая ахвяра», «Маладая гаспадынька» і інш.). Аўтар артыкулаў «Забытае» (да гісторыі тэксту «Гутаркі Данілы са Сцяпанам», 1925), «Сялянка» В. Дуніна-Марцінкевіча на мінскай сцэне» (1929). На беларускую мову перакладаў творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі[2]. Займаўся жывапісам, вышываў дываны.

Выбраная бібліяграфіяПравіць

  • Выбранае. Мн., 1975.

Зноскі

  1. Сцяпан Александровіч. Паўловіч Альберт Францавіч //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9. — С. 439.
  2. С. Х. Александровіч. Паўловіч Альберт Францавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — С. 207.

ЛітаратураПравіць