Маладая Беларусь (альманах)

беларускі альманах, які выходзіў у 1912—1913 гадах у Санкт-Пецярбургу

«Малада́я Белару́сь» — літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны альманах, які выдаваўся ў Санкт-Пецярбургу на беларускай мове беларускай выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца» у 19121913 гадах. Друкаваўся адначасова кірыліцай і лацінкай. Меў літаратурна-мастацкі, сацыяльна-палітычны і навукова-краязнаўчы аддзелы[1]. Выступаў з ідэяй пашырэння беларускай нацыянальнай асветы, культуры, школьнай справы. Змяшчаў на сваіх старонках беларускую бібліяграфію, рэцэнзіі, рэкламу беларускага друку[2].

«Маладая Беларусь»
Maładaja Biełaruś. Almanach.jpg
Арыгінальная
назва
Маладая Беларусь
Maładaja Biełaruś
Тып альманах

Выдавец Загляне сонца і ў наша аконца
Краіна
Заснавана 1912
Спыненне публікацый 1913
Мова беларуская
Галоўны офіс

У канцы 1911 года вестка пра альманах з’яўляецца на старонках «Нашай нівы», а у 1912 годзе выходзіць першы сшытак часопіса[3]. Сшытак меў аб’ём 166 старонак і тыраж 1500 экземпляраў[4]. У звароце «Да чытачоў» рэдакцыя часопіса абвясціла сваёй задачай «патрапіць першы раз да сэрца несвядомага беларуса, каб, умацаваўшы ў ім свядомыя адносіны да нашай справы, мець у ім беларуса-грамадзяніна»[1].

Нягледзячы на тое, што выйшла толькі 3 сшыткі (два ў 1912 і адзін у 1913 годзе), часопіс пакінуў выразны след у гісторыі беларускай літаратуры: упершыню друкаваліся драматычная паэма Янкі Купалы «Сон на кургане», некаторыя вершаваныя апавяданні Якуба Коласа, апавяданні «Асеннія лісты», «Лішняя» і «Зялёнка» Цёткі, «Абразкі» Змітрака Бядулі, «Амерыканец» А. Новіча, вершы Цішкі Гартнага, Хведара Чарнышэвіча, Алеся Гурло, Канстанцыі Буйло, Янкі Журбы, Альфонса Петрашкевіча[3]. У артыкулах Антона Навіны (Антона Луцкевіча) «На дарозе да новага жыцця» і «К пытанню аб нацыянальных адносінах у Беларусі і Літве» абгрунтавана адраджэнская канцэпцыя беларускай гісторыі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 У. Конан. «Маладая Беларусь» //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 49.
  2. У. М. Конан. «Маладая Беларусь» //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 550.
  3. 3,0 3,1 С. Александровіч. Пуцявіны роднага слова // Полымя. — 1967. — № 8. — С. 214.
  4. Н. Ракіцкая. Беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» // Свіцязь: Альманах библиофилов Белоруссии. — Мн., 1989. — С. 73.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць