Марыя Канапніцкая
Марыя Канапні́цкая, дзявочае Васілоўская (польск.: Maria Konopnicka; 23 мая 1842, Сувалкі — 8 кастрычніка 1910, Львоў) — польская пісьменніца, паэтэса, перакладчыца.
Марыя Канапніцкая | |
---|---|
польск.: Maria Konopnicka | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 мая 1842[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1910[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, эсэіст, дзіцячая пісьменніца, літаратурны крытык, перакладчыца, children's rights activist, рэдактар |
Мова твораў | польская |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1850-я гады выхоўвалася ў манастырскім пансіёне ў Варшаве, дзе пасябравала з Эльжбетай Паўлоўскай (Элізай Ажэшка), таксама выхаванкай пансіёна.
ДзейнасцьПравіць
Актыўна займалася дзейнасцю па абароне правоў жанчын.
ТворчасцьПравіць
Дэбютавала у друку ў 1870 годзе. Аўтар вершаў і рэалістычных навел пра жыццё вёскі і гарадской беднаты, на грамадскую і псіхалагічную тэматыку («Міласэрнасць абшчыны», «Мендаль Гданьскі» і інш.). Шырока вядомыя паэма М. Канапніцкай пра долю сялян-эмігрантаў «Пан Бальцэр у Бразіліі», аповесць для дзяцей «Пра гномаў і сіротку Марысю», цыклы народных песняў «З лугоў і палёў», «На жалейцы». Таксама вядомая як публіцыстка і літаратурны крытык.
Беларускія перакладыПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Maria Konopnicka // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Maria Konopnicka // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Конопницкая Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ 5,0 5,1 Blumesberger S. Konopnicka, Maria // Handbuch der österreichischen Kinder- und Jugendbuchautorinnen — 2014. — Т. 1. — S. 594–595. — ISBN 978-3-205-78552-1
- ↑ Личаківський некрополь — С. 119.