Паненская Гара — узгорак на паўднёва-ўсходняй ускраіне Лагойска, каля дарогі ў в. Зембін. На гары размяшчаецца умацаванае з усходу валам і ровам гарадзішча памерамі 30х20 м, на якім выяўлена штрыхаваная кераміка ранняга жалезнага веку. 27 кастрычніка 2008 года рашэннем Лагойскага раённага выканаўчага камітэта створаны біялагічны заказнік мясцовага значэння «Паненская Гара» плошчай 9 га[1].

Паненская Гара
Размяшчэнне
54°12′13″ пн. ш. 27°51′42″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьМінская вобласць
Населены пунктЛагойск 
Паненская Гара (Беларусь)
Паненская Гара
Паненская Гара
Паненская Гара (Мінская вобласць)
Паненская Гара
Паненская Гара

Паданне правіць

З гарой звязана паданне пра загінуўшую тут дзяўчыну[2], паводле аднаго з яго варыянтаў, нейкі князь прапанаваў паненцы пабрацца з ім шлюбам, але тая адмовілася. Тады раз'юшаны князь скінуў яе з гары. Паводле іншага варыянту, князь скінуў з гары сваю княгіню, бо, маўляў, яна выдала ваенную таямніцу суседняму князю[3].

Паданне было выкарыстана адным з першых класікаў новай беларускай літаратуры Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам у вершаванай аповесці «Вечарніцы» з паэтычнага зборніка «Вечарніцы і Апантаны». Героі яе, збіраючыся на вячоркі, расказваюць розныя неверагодныя гісторыі, здарэнні. Адна з ix прысвечана Паненскай гары. Пісьменнік расказвае, што малады князь Грамабой да звера вялікі ахвотнік быў, са стрэльбай у лес хадзіў. Князь Вітаўт паpaiў яму ажаніцца. Раз Грамабой пайшоу на паляванне, прысеў на высокай гары i заснуў. Яму прыснілася, што ў нейкага дзядзькі жыве дзяўчына незвычайнай прыгажосці[4].

Князь загадаў сваім служкам адшукаць самую прыгожую дзяўчыну. Даведалася пра гэта брыдкая Мархва i начала сцвярджаць: буду жонкай князя, буду каралевай. Урэшце маці павяла яе на гару. Выбег i князь хутка, глядзіць, што за дзіва, «адкуль тут звязда прыгнала нешчаслівую гэту брыдоту» i швырнуў яе згары. Тая «кулем паляцела, шыю зламала, у вялікіх муках бедная сканала. З тае пары гара Паненскай завецца, дух Мархвы там часта па начах бадзяецца»[4]. Далей у творы гаворыцца, што князь Грамабой усё ж знайшоў прыгожую дзяўчыну, што прыснілася яму, ажаніўся з ёй i быў шчаслівы у сямейным жыцці[4].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць