Пане-браце
«Пане-браце» ― беларускі рок-гурт, аўтарам песень быў Уладзімір Кандрусевіч.[2]
Пане-браце | |
---|---|
Жанры | рок-музыка |
Краіны | |
Адкуль | Мінск |
Мовы песень | беларуская |
Склад |
Гісторыя
правіцьГурт ствараўся на досыць прафесійным узроўні і меў уласную апаратуру, якую ў 1970 годзе для Усесаюзнага конкурса артыстаў эстрады пазычыў ансамбль «Лявоны». Першапачаткова ігралі кавер-версіі «The Beatles», «The Rolling Stones», «The Animals », «Creedence Clearwater Revival», «Deep Purple» на выступленнях. Потым Кандрусевіч стаў складаць рускамоўныя тэксты на мелодыі тых жа «The Beatles». На творчасць уплывала польская музыка, перш за ўсё Чэслаў Неман. Прысутнічала ў творчасці і беларуская мова, назва гурта і кампазіцыя, якая служыла візітоўкай калектыва, была на беларускай мове: «Як паедзем, пане-браце, / У лес па маліну. / Як выражам, пане-браце, / У лесе дубіну». Гурт атрымліваў грошы за выступы на танцавальных вечарынах ДК першага цаглянага завода, што з’явілая фармальнай падставай для выключэння з кансерваторыі Уладзіміра Кандрусевіча. Гурт прыняў удзел у Другім фестывалі біт-ансамбляў Мінска ў 1971 годзе, у якасці барабаншчыка для выступлення запрасілі Ігара Карастылёва. На пачатку выканалі песню «Good Golly, Miss Molly» з рэпертуару «Creedence Clearwater Revival », падчас выканання якой зала проста зароўла, усе паўскоквалі са сваіх месцаў. Потым гурт пачаў выконваць песні свайго аўтарства, але супрацоўнік аддзела культуры ЦК КПБ зачыніў заслону сцэны.[3]
Склад
правіцьЗноскі
- ↑ http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar674033&strq=l_siz=10
- ↑ Подберезский, Дмитрий.. Владимир Кондрусевич – вся правда (руск.). Experty.by (4 кастрычніка 2010). Праверана 21 чэрвеня 2022.
- ↑ Трефилов, Сергей.. Минский бит прикрыл чиновник из ЦК партии, опустив занавес посреди концерта (руск.). КП у Беларусі (13 красавіка 2018). Праверана 21 чэрвеня 2022.
- ↑ Клімаў, Алег.. Чаму мэтр не грае рок? (недаступная спасылка). Культура (№ 46 (1224) 14.11.2015 — 20.11.2015). Праверана 21 чэрвеня 2022.
- ↑ Писарев, Владимир.. Пионеры белорусской рок-музыки. Как все начиналось (руск.)(недаступная спасылка). Минск-Новости (3 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021. Праверана 21 чэрвеня 2022.
- ↑ Лазарев, Владимир.. Владимир Кондрусевич - 37 лет спустя (руск.). Jazz-квадрат (29 снежня 2012). Праверана 21 чэрвеня 2022.
- ↑ Белохвостик, Надежда.. Композитор Владимир Кондрусевич: «Я сочинял свои стихи на мелодии Битлз» (руск.). КП у Беларусі (18 красавіка 2013). Праверана 21 чэрвеня 2022.