Партызанская брыгада «25 гадоў БССР»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада «25 гадоў БССР»партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе атрадаў, вылучаных партызанскай брыгадай «Першамайская». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Гарадзішчанскага і Карэліцкага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (811 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада «25 гадоў БССР»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Стаўбцоўскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 811 партызан (10.7.1944)
Дыслакацыя Гарадзішчанскі і Карэліцкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Б. А. Мічурын

Склад правіць

  • атрад «Грозны» (створаны ў красавіку 1942);
  • атрад імя Катоўскага (створаны ў ліпені 1942);
  • атрад імя Будзённага (створаны ў кастрычніку 1943);
  • атрад «25 гадоў БССР».

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісар правіць

Начальнік штаба правіць

  • С. В. Курзін

Гісторыя правіць

Партызаны ў студзені 1944 года на чыгуначным участку БаранавічыЛіда падарвалі 8 эшалонаў, у чэрвені — 10 эшалонаў, 4 чыгуначныя масты, 315 рэек. Вялі баі супраць нямецкіх гарнізонаў і апорных пунктаў. У маі 1944 года ў час карнай экспедыцыі ўдзельнічалі ў прарыве акружэння. У ліпені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёна.

Памяць правіць

У 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.

Літаратура правіць