Партызанская брыгада «Першамайская»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада «Першамайская»партызанская брыгада, створаная ў маі 1943. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Карэліцкага, Навагрудскага, Мірскага, Гарадзішчанскага, Навамышскага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (627 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада «Першамайская»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Стаўбцоўскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 627 партызан (10.7.1944)
Дыслакацыя Карэліцкі, Навагрудскі, Мірскі, Гарадзішчанскі, Навамышскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Н. Г. Кавалёў

Склад правіць

Брыгада была створана на базе атрадаў «Грозны», І. В. Маркава[1], «Стралкова»[2], «Золатава»[3], «Кастрычнік»[4]. У снежні 1943 года з брыгады былі вылучаны атрады імя Будзённага[5], імя Катоўскага, «Грозны» і на іх базе створана партызанская брыгада «25 гадоў БССР», у сакавіку 1944 года на базе атрада імя Суворава была створана партызанская брыгада імя А. В. Суворава. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

  • атрад імя 1 мая;
  • атрад «Кастрычнік»;
  • атрад імя Жданава;
  • атрад імя Якуба Коласа.

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісары правіць

Начальнікі штаба правіць

Гісторыя правіць

Партызаны ў верасні — кастрычніку 1943 года зрабілі 57 дыверсій, у выніку якіх падарвалі некалькі эшалонаў, знішчылі масты на чыгуначным участку ДварэцВыгада і каля станцыі Дамашэвічы, 2 масты на рацэ Уша і каля вёскі Вялікія Жухавічы; на чыгуначным участку БаранавічыНаваельня падарвалі больш за 900 рэек, у чэрвені 1944 года паміж станцыямі Нёман і Яцукі — больш за 570 рэек. Правялі шмат баёў па знішчэнню нямецкіх гарнізонаў, супраць карных экспедыцый. У ліпені 1943 года (з кавалерыйскім атрадам Дз. А. Дзенісенкі) вялі абарончыя баі на правым беразе Нёмана, і (з брыгадай імя Жукава) каля возера Кромань. У кастрычніку 1943 года разбілі нямецкі абоз каля вёскі Юравічы, знішчылі 34 аўтамашыны. У чэрвені 1944 года разам з брыгадай імя Суворава знішчылі нямецкі апорны пункт у вёсцы Купіск.

Памяць правіць

У 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.

Зноскі

  1. пазней імя Катоўскага
  2. пазней імя Суворава
  3. пазней імя 1 мая, арганізаваны ў чэрвені 1942 года
  4. арганізаваны ў студзені 1943 года
  5. створаны ў кастрычніку 1943 года

Літаратура правіць