Партызанская брыгада М. М. Нікіціна
Партызанская брыгада М. М. Нікіціна — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года на базе атрадаў М. М. Нікіціна, А. В. Балікевіча, Я. А. Прыданнікава і іншых. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бягомльскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Івянецкага, Рудзенскага, Уздзенскага, Ушацкага, Чэрвеньскага раёнаў. У кастрычніку 1942 года ў брыгадзе быў 391 партызан і 6 атрадаў. У лістападзе брыгада выйшла ў савецкі тыл, дзе была расфарміравана.
Партызанская брыгада М. М. Нікіціна | |
---|---|
Гады існавання | 1942 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 391 партызан (кастрычнік 1942) |
Дыслакацыя | Бягомльскі, Валожынскі, Дзяржынскі, Івянецкі, Рудзенскі, Уздзенскі, Ушацкі, Чэрвеньскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | М. М. Нікіцін |
Склад правіць
- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад;
- 5-ы атрад;
- 6-ы атрад.
Камандаванне правіць
Камандзір правіць
Камісар правіць
- А. М. Гваздзёў
Начальнікі штаба правіць
- Васільеў
- Н. С. Панкратаў
Гісторыя правіць
Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на чыгунцы Койданава — Мінск і на шашэйных дарогах. Падарвалі 3 эшалоны, 32 аўтамашыны, 12 мастоў, разграмілі 8 нямецкіх апорных пунктаў. 14 чэрвеня 1942 года атрад Нікіціна правёў бой у Александроўскім лесе. У жніўні 1942 года партызаны зрабілі рэйд у Налібоцкую пушчу, потым за лінію фронту. У верасні ўдзельнічалі ў нападзе на нямецкі гарнізон у Ушачах.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.