Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага (А. Г. Байкоў)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскагапартызанская брыгада, створаная ў красавіку 1944 года на базе атрада імя Аляксандра Неўскага, вылучанага партызанскай брыгадай «Уперад». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Юрацішкаўскага і Іўеўскага раёнаў. 7 ліпеня 1944 года брыгада (391 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага
Гады існавання 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Лідскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 391 партызан (7 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Юрацішкаўскі, Іўеўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры А. Г. Байкоў

Склад правіць

  • атрад імя Аляксандра Неўскага;
  • атрад імя Кастуся Каліноўскага;
  • атрад «Мсцівец».

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

  • А. Г. Байкоў

Камісар правіць

  • М. М. Гаўрылаў

Начальнік штаба правіць

  • Ф. У. Шачанкоў

Гісторыя правіць

Партызаны вялі адкрытыя і засадныя баі, зрывалі перавозкі па чыгунках і шашэйных дарогах. У красавіку 1944 года правялі 16 баёў, у маі на чыгуначным участку МаладзечнаЛіда падарвалі 4 эшалоны, у «рэйкавую вайну» — больш за 1,3 тысячы рэек. Абаранялі паўночную мяжу Івянецка-Налібоцкай партызанскай зоны, вялі баі з карнікамі. 5 ліпеня 1944 года разграмілі нямецкі апорны пункт у вёсцы Бяжэмцы Юрацішкаўскага раёна.

Памяць правіць

Зноскі

Літаратура правіць