Партызанская брыгада імя Ленінскага камсамола

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя Ленінскага камсамолапартызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада імя Ленінскага камсамола, арганізаванага ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Васілішкаўскага, Радунскага, Шчучынскага раёнаў. 11 ліпеня 1944 года брыгада (462 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада імя Ленінскага камсамола
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Шчучынскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 462 партызаны (11.7.1944)
Дыслакацыя Васілішкаўскі, Радунскі, Шчучынскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Склад правіць

  • атрад імя Катоўскага;
  • атрад імя Матросава;
  • атрад «За Савецкую Беларусь»;
  • атрад імя Ванды Васілеўскай.

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісары правіць

Начальнікі штаба правіць

  • І. І. Іёнка;
  • Н. Л. Нагорны;
  • І. П. Анапрыенка.

Гісторыя правіць

Партызаны вялі агітацыйна-масавую работу сярод мясцовага насельніцтва, разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Азёры і Кобраўцы Васілішкаўскага раёна, знішчылі 22 нямецкія маёнткі. Праводзілі дыверсіі на чыгунках ВільнюсГродна і Гродна — Ліда.

Памяць правіць

У 1965 годзе ў Лідзе ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.

Зноскі

Літаратура правіць