Парца — рака ў Мардовіі і Пензенскай вобласці Расіі, правы прыток Вада (басейн Акі).

Парца
руск. Парца
Рака Парца каля пасёлка Зубава Паляна, 1999 год
Рака Парца каля пасёлка Зубава Паляна, 1999 год
Характарыстыка
Даўжыня 117 км
Басейн 2 700 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 8 км ад вёскі Іванцава Спаскага раёна Пензенскай вобласці
 • Каардынаты 53°56′56″ пн. ш. 43°28′19″ у. д.HGЯO
Вусце Вад
 • Месцазнаходжанне 55 км ад вусця
Зубава-Палянскі раён
 • Каардынаты 54°20′08″ пн. ш. 42°41′34″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вад → Мокша → Ака → Волга → Каспійскае мора
Краіна
Рэгіёны Мардовія, Пензенская вобласць
Код у ДВР 09010200412110000028418
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бярэ пачатак за 8 км ад вёскі Іванцава Спаскага раёна Пензенскай вобласці. Даўжыня ракі 117 км, з іх 92 км — на тэрыторыі Мардовіі. Шырыня рэчышча ракі да 15 метраў, глыбіня да 3 метраў. Плошча вадазбору — 2700 км², з іх на тэрыторыі Мардовіі — 2200 км². На рацэ размешчаны пасёлак гарадскога тыпу Зубава Паляна.

Назва ракі, верагодна, паходзіць ад макшанскага слова паръхци, якое азначае «багавінне».

Зноскі