Пасамакуоды (саманазва: Pestomuhkati) — алганкінскі народ, карэнныя жыхары ўсходу Паўночнай Амерыкі. Жывуць пераважна на тэрыторыі амерыканскага штата Мэн і ў канадскай правінцыі Нью-Брансуік. Агульная колькасць (2016 г.) — 5 400 чал.[1]

Пасамакуоды
Pestomuhkati
Фота пачатку XX ст.
Агульная колькасць 5400 (2016 г.)
Рэгіёны пражывання  Канада — 2200

 ЗША — 3200

Мова Малесіт-пасамакуоды
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы абенакі, малісіт, пенабскот

Паходжанне правіць

Пасамакуоды з’яўляюцца ўсходнімі алганкінамі, якія мігрыравалі на ўсходняе ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі каля 3 тысяч гадоў таму і асімілявалі папярэднія індзейскія народы. Відавочна, да прыходу еўрапейцаў складалі адзіную групу з малісіт. Французскія даследчыкі XVII ст. называлі іх аднолькава этчымінамі (Etchimins). Да нашых дзён пасамакуоды і малісіт размаўляюць на адзінай мове. Назва пасамакуоды мела першапачаткова лакальны характар і значыла лаўцоў рыбы дзідамі.

Гісторыя правіць

Да прыходу еўрапейцаў пасамакуоды ўваходзілі ў канфедэрацыю Вабанакі. У 1606 г. былі ўсталяваны кантакты з французамі. У 1617 г. усходнія алганкіны перажылі пандэмію, якая прывяла да зруйнавання папярэдніх сацыяльных структур і змены палітычнай сітуацыі. Яны трапілі ў залежнасць ад французскіх і англійскіх гандляроў футрам, што ў выніку прывяло да сутычак з іракезамі. Пасамакуоды фактычна заключылі саюз з французамі. Ён суправаджаўся распаўсюджаннем каталіцызму і сумеснымі шлюбамі. У 16891760 гг. пасамакуоды ўдзельнічалі ў пяці ваенных канфліктах супраць англічан і іх саюзнікаў. Войны садзейнічалі ўмацаванню адносін з пенабскот.

Падчас вайны за незалежнасць ЗША падтрымалі амерыканскіх каланістаў супраць Вялікабрытаніі. У 1794 г. заключылі пагадненне з садружнасцю Масачусетс[2], якое садзейнічала перадачы болей за 93 км² індзейскіх тэрыторый перасяленцам. Федэральны ўрад ЗША не пацвердзіў пагаднення, што пазней стала зачэпкай для прэтэнзій у дачыненні да Масачусетса. На тэрыторыі штата Мэн для пасамакуоды былі створаны 2 рэзервацыі, у іх карыстанне таксама былі перададзены незаселеныя землі агульнай плошчай 373 888 км².

У канцы XVIII ст. значная частка тэрыторый пасамакуоды ў Канадзе была занята шатландцамі-лаялістамі. Дагавор 1794 г. паміж Вялікабрытаніяй і ЗША гарантаваў прадстаўнікам гэтага народа свабоднае перамяшчэнне праз мяжу. На працягу XIX — першай паловы XX стст. пасамакуоды былі пазбаўлены большасці іх зямель. У Канадзе яны не маюць правоў карэннага народа і не могуць разлічваць на дапамогу з боку ўрада.

Зноскі

Спасылкі правіць