Баркі (Забалоцкі сельсавет)

былы пасёлак у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі

Баркі — былы пасёлак у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасёлак
Баркі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Баркі на карце Беларусі ±
Баркі (Забалоцкі сельсавет) (Беларусь)
Баркі (Забалоцкі сельсавет)
Баркі (Забалоцкі сельсавет) (Гомельская вобласць)
Баркі (Забалоцкі сельсавет)

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (12 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 12 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 35 км ад Гомелю.

На поўдні мяжуе з лесам.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Чачэрскім раёне Гомельскай акругі. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). Да 6 студзеня 1965 года пасёлак уваходзіў у склад Халоцкага сельсавета[1], пасля — у складзе Рагінскага сельсавета, з 18 студзеня 1965 года — у складзе Забалоцкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка правіць

  • 1926 год — 10 двароў, 51 жыхар.
  • 1959 год — 76 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1980-90-я — жыхары (12 сем’яў) пераселены.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).