Геаграфічныя каардынаты
(Пасля перасылкі з Паўднёвая шырата)
Геаграфічныя каардынаты — велічыні, якія вызначаюць становішча пункта на зямной паверхні адносна экватара і нулявога мерыдыяна (геаграфічная шырата і геаграфічная даўгата).
- Шырата φ — вугал паміж лініяй адвеса, якая праходзіць праз дадзены пункт і цэнтр Зямлі, і плоскасцю экватара, які адлічвацца ад 0 да 90° у абодва бакі ад экватара. Геаграфічную шырату пунктаў, якія ляжаць у паўночным паўшар'і, (паўночная шырата) прынята лічыць дадатнай, шырату пунктаў у паўднёвым паўшар’і — адмоўнай.
- Даўгата λ — вугал паміж плоскасцю мерыдыяна, які праходзіць праз дадзены пункт, і плоскасцю пачатковага нулявога мерыдыяна, ад якога вядзецца адлік даўготаў. На Зямлі нулявы мерыдыян праходзіць праз Грынвіч і завецца Грынвіцкім мерыдыянам. Даўготы ад 0 да 180° на ўсход ад нулявога мерыдыяна называюць усходнімі, на захад — заходнімі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).