Паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы

Паўночная мяжа гэтага дыялекту праходзіць прыкладна па лініі Ліда — Мінск — Бабруйск — Рэчыца — Лоеў. Дыялект уключае ў сябе наступныя групы гаворак: берасцейска-пінскую, заходнюю (гарадзенскую), слуцка-бабруйска-мазырскую.

Дыялекты беларускай мовы[1]:      Паўночна-ўсходні      Паўднёва-заходні      Сярэднебеларускія гаворкi
     Палескія (заходнепалескія) гаворкі
Лініі:
     Мяжа беларускіх гаворак (1903, Карскі)      Усходняя мяжа заходняй групы рускіх гаворак (1967, Захарава, Арлова)      Мяжа беларускіх і ўкраінскіх гаворак (1980, Беўзенка)

Асаблівасці правіць

Паўднёва-заходні дыялект характарызуецца недысіміляцыйным аканнем і яканнем: вада, нага, вясна; цвёрдым гукам [р]: рака, бяроза; наяўнасцю дыфтонгаў [уо], [іе] ў словах дуом, сіена; наяўнасцю канчатка -му ў дзеясловах будучага часу: казацьму, рабіцьму і інш.

У перыферыйных гаворках на захадзе Гродзеншчыны і поўдні Гомельшчыны існуе з'ява прыстаўнога [г] у словах тыпу гавечка, гуліца. Для часткі паўднёва-заходніх гаворак у зваротных дзеясловах характэрны постфікс -са: памыласа, садземса.

Прыклад сказаў на паўднёва-заходнім дыялекце:[2]

Колісь тутака стаялі вялікія горы з песковей. На іх стаяў цёмны драмучы лес. Кала лесу было глыбокае гозера. У лесе жылі дэкеі зверы. Воны хадзілі піці воду да гозера. Больш за ўсё тутака было лосяў. Гозера перасохла. Людзі вырубілі лес, пастроілі хаты, Сяло назвалі Лосінцы.

Крыніцы правіць

  1. Беларуская мова: энцыклапедыя // Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — C. 55.
  2. Легенды і паданні. — Навука і тэхніка, 1983. — 542 с. — 5 100 экз.

Літаратура правіць