Паўночная Эстонія

Паўночная Эстонія (таксама Паўночная Эстляндыя) — гісторыка-геаграфічны, этнакультурны, а таксама эканамічны рэгіён, які займае паўночную частку рэспублікі Эстонія, уздоўж паўднёвага ўзбярэжжа Фінскага заліва. У эканамічным плане гэта самы густанаселены, самы ўрбанізаваны і самы развіты ў плане інфраструктуры рэгіён краіны, на тэрыторыі якога знаходзіцца яе сталіца — горад Талін, а таксама дзве найбуйнейшых прамзоны краіны, якія з'явіліся ў савецкі час — калясталічны Хар’юмаа і памежны з Расіяй Іда-Вірумаа. Гістарычна Паўночная Эстонія ўяўляе сабой змяшэнне некалькіх моў і культур, якія пракраліся сюды ў розны час — фіна-ўгорскай (эстонцы, фіны), германскай (шведы, датчане і немцы) і славянскай (рускія, украінцы, беларусы) — якія колькасна пераважаюць у некаторых месцах рэгіёна.

Гісторыя правіць

У ХIII стагоддзі Паўночная Эстонія вылучылася ў асобны рэгіён краіны, калі ўвайшла ў склад каралеўства Данія (Гл. Дацкая Эстонія, пазней таксама Шведская Эстонія). У гэты перыяд плямёны паўднёвай часткі краіны ў большай ступені захавалі традыцыйны сельскі ўклад і зведалі балцкі і славянскі ўплыў.

Прырода і славутасці правіць

Паўночная Эстонія вядомая сваімі пясчанымі пляжамі, астраўкамі і стромкімі скаламі, якія абрываюцца ля берагоў Фінскага заліва. Месцамі захоўваюцца лясныя сцежкі, балоты. Тут размешчаны і найбуйнейшы запаведнік Эстоніі — Лахемааскі нацыянальны парк, празваны «Краіна заліваў». Але галоўныя славутасці рэгіёна — шматлікія старыя сядзібы і разваліны ордэнскіх замкаў і крэпасцей, цэрквы і манастыры [1].

Зноскі