Паўстанне Гасподняй арміі супраціўлення

Паўстанне Гасподняй арміі супраціўлення (англ.: Lord's Resistance Army insurgency; фр.: Insurrection de l'Armée de Résistance du Seigneur) — партызанская вайна, арганізаваная групоўкай Гасподняя Армія супраціўлення (англ.: Lord's Resistance Army, LRA). Баевікі дзейнічаюць на тэрыторыі Уганды, Паўднёвага Судана, Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Рух узначальвае Джозеф Коні, які называе сябе прадстаўніком Бога і духоўным медыумам. Яго мэта — зрынуць угандыйскі рэжым Ёверы Мусевені і ўсталяваць тэакратычную дзяржаву на аснове Дзесяці запаведзяў і традыцый народа ачолі[15].

Паўстанне Гасподняй арміі супраціўлення
Раёны Паўночнай Уганды, дзе дзейнічаюць партызаны.
Раёны Паўночнай Уганды, дзе дзейнічаюць партызаны.
Дата з 1987 года
Месца Уганда, ЦАР, Паўднёвы Судан, ДР Конга
Прычына страта ачолі ўлады ва Угандзе
Статус працягваецца
Праціўнікі
 Уганда
 Паўднёвы Судан
 ДР Конга
 ЦАР
пры падтрымцы:
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый MONUSCO[1] (з 2005)
 ЗША[2][3][4] (2011–2017)
Афрыканскі саюз[5] (з 2012)
Гасподняя армія супраціўлення

пры падтрымцы:
 Судан[6] (1994—2002)

Камандуючыя
Ёверы Мусевені Джозеф Коні
Сілы бакоў
2002: Уганда 65,000−75,000[7]
2010: Уганда 46,800[8]
2014: Уганда 1,500[9]

2014: Злучаныя Штаты Амерыкі 300 ваенных саветнікаў[10]

1990: 200−800[11]
1998: 6,000[11]
2007: 840−3,000[12]
2014: 240[13]
2022: 200−1,000[14]
Агульныя страты
12 000 забітых і 2 млн бежанцаў да 2008 года
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канфлікт лічыцца адным з самых працяглых у Афрыцы[16].

Ход падзей правіць

1980-я і 1990-я правіць

У студзені 1986 года ва Угандзе быў зрынуты ўрад з ліку прадстаўнікоў народа ачолі. Да ўлады прыйшоў Ёверы Мусевені. Пры новым урадзе ачолі саступілі свой уплыў на нацыянальную армію. Яны таксама пачалі асцярагацца рэпрэсій з боку рэжыма Мусевені[17].

На гэтым фоне ў жніўні таго ж года ачолі паўсталі, жадаючы аднавіць сваю ўладу. Хваляванні ахапілі галоўным чынам Паўночную Уганду.

Са студзеня 1987 года ачолі пачалі аб’яднацца вакол асобы Джозефа Коні і яго арганізацыі «Гасподняя армія супраціўлення» (ГАС). Мужчына заявіў, што з’яўляецца духоўным медыумам. З цягам часу прыхільнікі Коні разгарнулі партызанскую вайну. Да 1991 года баевікі пераважна здзяйснялі набегі на насельніцтва ў пошуках пражытка і харчоў. Былі праведзены і некаторыя буйныя аперацыі, якія выявілі, што ўгандыйскія ўлады страцілі кантроль над сітуацыяй у паўночных правінцыях[18].

У сакавіку 1991 года ўрадавыя сілы пачалі першую буйную антыпаўстанцкую кампанію — аперацыю «Поўнач». Улады сваіх мэтаў не дасягнулі. Аднак пасля была праведзена першая вочная сустрэча паміж прадстаўнікамі ГАС і ўрадам. Баевікі запатрабавалі ўсеагульную амністыю для сваіх асуджаных байцоў[18]. Другая сустрэча адбылася 10 студзеня 1994 года. Да пачатку лютага тон перамоваў станавіўся ўсё больш рэзкім, і пасля 2 лютага Коні перапыніў перамовы[18].

Праз два тыдні пасля завяршэння перамоў паступіла паведамленне аб тым, што партызаны ГАС стварылі базы на тэрыторыі Судана (з дазволу ўрада Амара Башыра). Замежная дапамога стала адказам на падтрымку Угандай паўднёвасуданскіх сепаратыстаў.

Тым часам урад у рамках барацьбы з паўстанцамі і абароны ад іх нападаў мірнага насельніцтва прыняў на ўзбраенне тактыку выпаленай зямлі, загадаўшы ўсім ачолі пакінуць свае дамы на працягу 48 гадзін і пераехаць у «абароненыя вёскі». Такое рашэнне не апраўдалася: ачолі яшчэ больш сталі незадаволены рэжымам, а атакі на цывільнае насельніцтва працягнуліся.

2000-я і 2010-я правіць

 
Зброя, здадзеная баевікамі, 2015 год.

Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года ў ЗША сітуацыя ў «гарачай кропцы» палепшылася. Адносіны паміж Суданам і Угандай рэзка змяніліся, знізілася напружанасць на мяжы. Колькасць перамешчаных асоб скарацілася прыкладна да паўмільёна, так як людзі пачалі вяртацца ў свае дамы.

У сакавіку 2002 года Народныя сілы абароны Уганды з адабрэння Амара Башыра пачалі на поўдні Судана аперацыю «Жалезны кулак» супраць ГАС. Баевікі вымушана пакінулі свае базы. Пасля буйнога паражэння яны сталі дзейнічаць з нябачанай дагэтуль жорсткасцю. З сярэдзіны 2004 года, дзякуючы паспяховым аперацыям угандыйскіх вайскоўцаў, актыўнасць паўстанцаў прыкметна знізілася. У сярэдзіне верасня 2005 года група баевікоў ГАС на чале з Вінцэнтам Оці ўварвалася ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга (ДРК). Прэзідэнт Мусевені заявіў, што калі кангалезскія ўлады не раззброяць АСГ, армія Уганды перасячэ дзяржграніцу ўслед за байцамі арганізацыі. Гэтая заява выклікала дыпламатычны скандал.

Пачынаючы з 14 ліпеня 2006 года[19] ў Джубе быў праведзены шэраг сустрэч паміж урадам Уганды і ГАС[20]. У верасні бакі ўсталявалі рэжым спынення агню. У маі 2007 года перамоўны працэс аднавіўся[21].

У чэрвені 2008 года стала вядома, што Гасподняя армія супраціўлення закупіла новае ўзбраенне і набірае рэкрутаў. Прыкладна ў той жа час Уганда, Паўднёвы Судан і ДРК узгаднілі план сумесных дзеянняў па барацьбе з партызанамі[22].

За 2009 год паўстанцы правялі некалькіх нападаў у Паўднёвым Судане, ДРК і ЦАР[23]. Паводле даных ААН, на працягу першага квартала 2014 года ў ЦАР і ДРК адбылося не менш за 65 атак ГАС, у выніку якіх было выкрадзена 93 чалавекі, двое забітыя[24].

Замежнае ўмяшанне правіць

У 2011 года ЗША накіравалі войскі для дапамогі краінам у барацьбе з паўстанцамі[25][26]. Амерыканская ваенная аперацыя атрымала найменне «Назіральны компас».

23 сакавіка 2012 года Афрыканскі саюз абвясціў пра свой намер адправіць міжнародную брыгаду колькасцю 5000 вайскоўцаў, каб прыняць удзел у барацьбе з баевікамі. Аперацыю ўзначаліла Уганда, пры падтрымцы ЗША. Міжнародная брыгада размясціла свой штаб у горадзе Ямбіё ў Паўднёвым Судане, недалёка ад мяжы з ДРК[5].

30 сакавіка 2017 года Узброеныя сілы ЗША абвясцілі аб спыненні сваёй місіі[27].

Людскія ахвяры правіць

 
Дзеці-ачолі ў лагеры для бежанцаў, 2006 год.

Паводле ацэнак Урада ЗША на 2008 год, у выніку ваенных дзеянняў загінула да 12 000 чалавек; значна больш людзей памерла ад хвароб і недаядання. Амаль два мільёны мірных жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы[28].

Парушэнні і злачынствы правіць

Як заяўляў Міжнародны крымінальны суд, у ходзе сваёй дзейнасці паўстанцы здзейснілі шматлікія парушэнні правоў чалавека, уключаючы нанясенні калецтваў, катаванні, рабства, згвалтаванні, выкраданні грамадзянскіх асоб, выкарыстанне дзяцей-салдат, масавыя забойствы[16].

Некаторыя з дзяцей-салдат беглі ад баевікоў, але затым іх прымушалі служыць ва ўгандыйскай урадавай арміі[29].

Паводле ацэнак Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, з 1987 года па сярэдзіну нулявых Гасподняя армія супраціўлення выкрала каля 25 000 дзяцей (пераважна ачолі). Некалькі пазнейшых даследаванняў паказалі, што фактычны паказчык быў значна вышэй[30]. Па некаторых ацэнках, станам на красавік 2006 года, партызаны выкралі ад 24 000 да 38 000 дзяцей і ад 28 000 да 37 000 дарослых[31][32].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Guatemalan blue helmet deaths stir Congo debate – Democratic Republic of the Congo (31 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 June 2008. Праверана 16 June 2008.
  2. "Obama orders U.S. troops to help chase down African 'army' leader". CNN. 18 кастрычніка 2011. Архівавана з арыгінала 15 кастрычніка 2011. Праверана 14 кастрычніка 2011.
  3. The Lord's Resistance Army: The U.S. Response. fas.org. Congressional Research Service (15 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 28 December 2014. Праверана 12 December 2014.
  4. U.S. Ends hunt for Ugandan warlord Joseph Kony. The Washington Times. Архівавана з першакрыніцы 20 April 2017. Праверана 19 April 2017.
  5. а б Kony 2012: African Union joins the hunt for Joseph Kony. GlobalPost (23 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2012. Праверана 22 красавіка 2012.
  6. 1999 World Report: Sudan. Human Rights Watch (1999). Архівавана з першакрыніцы 12 November 2008. Праверана 4 December 2016.
  7. Armed forces – Uganda. www.nationsencyclopedia.com. Архівавана з першакрыніцы 15 January 2019. Праверана 15 January 2019.
  8. International Institute for Strategic Studies; Hackett, James (ed.) (2010-02-03). The Military Balance 2010. London: Routledge.
  9. Hunting the LRA in Central Africa. VOA (9 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 October 2014. Праверана 18 October 2014.
  10. "On the Hunt for Joseph Kony". Washington Post. Архівавана з арыгінала 20 студзеня 2017. Праверана 18 кастрычніка 2014.
  11. а б Uppsala conflict data expansion. Non-state actor information. Codebook Архівавана 21 студзеня 2012 года. pp. 206–209
  12. IRIN • humanitarian news and analysis from Africa, Asia and the Middle East – updated daily Архівавана 22 снежня 2015 года. 30 May 2007. Accessed 3 September 2011.
  13. "Joseph Kony's LRA rebels on the run, focusing on survival". Cbc.ca. 19 July 2014. Праверана 18 October 2014.
  14. "The last throes of Uganda's Lord's Resistance Army". Deutsche Welle. 24 January 2022.
  15. Kony's message: A new Koine? The Lord's Resistance Army in northern Uganda // African Affairs. — 1999. — Т. 98. — № 390. — С. 5—36. — DOI:10.1093/oxfordjournals.afraf.a008002
  16. а б International Criminal Court (14 October 2005). Warrant of Arrest unsealed against five LRA Commanders [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}.. Retrieved 10 June 2008.
  17. Doom, R. and K. Vlassenroot. "Kony’s message: a new koine? The Lord’s Resistance Army in Northern Uganda, " African Affairs 98 (390), p. 9
  18. а б в O’Kadameri, Billie. «LRA / Government negotiations 1993-94» Архівавана 17 лютага 2005 года. in Okello Lucima, ed., Accord magazine: Protracted conflict, elusive peace: Initiatives to end the violence in northern Uganda Архівавана 10 снежня 2004 года., 2002.
  19. Ceasefire First On Kony Agenda Архівавана 8 лютага 2012 года., AllAfrica (The Monitor), 15 July 2006.
  20. LRA rebels arrive for Sudan talks Архівавана 19 снежня 2008 года., BBC News, 8 June 2006
  21. «Sudan-Uganda: LRA talks, pencils and helicopters» Архівавана 29 верасня 2007 года., IRIN, 31 May 2007.
  22. Ugandan rebels 'prepare for war' Архівавана 22 лютага 2009 года., BBC News, 7 June 2008
  23. SUDAN: Southerners still besieged by suspected LRA fighters. IRIN (24 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2009. Праверана 14 снежня 2009.
  24. LRA leader within S. Sudan's disputed region, says UN. Sudan Tribune (7 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2015. Праверана 27 студзеня 2015.
  25. Lenta.ru: Америка: Маккейн обвинил Обаму во втягивании США в новую войну. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2012. Праверана 28 студзеня 2012.
  26. На плечах «Армии Бога» войска США вошли в Конго — Известия. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2012. Праверана 28 студзеня 2012.
  27. U.S. ends hunt for Ugandan warlord Joseph Kony. The Washington Times (30 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2017. Праверана 19 красавіка 2017.
  28. Green, Matthew. The Wizard of the Nile: The Hunt for Africa's Most Wanted. — Granta, 2008. — С. 88. — ISBN 978-1-84627-031-4.
  29. Ugandan army recruiting children Архівавана 5 лістапада 2005 года., BBC, 15 February 2005.
  30. N Uganda Report 2007(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2010. Праверана 26 сакавіка 2010.
  31. Research Brief 1: The Abduction and Return Experiences of Youth (PDF), Survey of War Affected Youth (SWAY): Research & Programs for Youth in Armed Conflict in Uganda, April 2006
  32. See also Figure 2: Distribution of LRA abduction over eight sub-counties, 1985 to 2005, p. 2 of The State of Youth and Youth Protection in Northern Uganda: Findings from the Survey for War Affected Youth (Phase 1 Final Report: Draft for Comments), SWAY, August 2006 for a sense of the geographic shift in abductions over time

Спасылкі правіць