Пеліканападобныя

Пеліканападобныя, весланогія (Pelecaniformes) — атрад вадаплаўных птушак.

Пеліканападобныя

Sula leucogaster
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pelecaniformes Sharpe, 1891

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174670
NCBI  9205
EOL  2918020
FW  36634

Вядомы з ранняга эацэну (каля 40 млн г. назад). Падзяляюцца на 6 сямействаў: бакланавыя, змеяшыйкавыя, олушавыя, пеліканавыя, фаэтонавыя і фрэгатавыя, 56 відаў.

Птушкі сярэдніх і буйных памераў, размах крылаў да 3 м, маса ад 400 г да 14 кг. Апярэнне шчыльнае, густое. Ногі кароткія, з плавальнай перапонкай (злучае ўсе 4 пальцы). Ёсць гарлавы мяшок (акрамя фаэтонавых).

Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, пераважна ў субтропіках на ўзбярэжжах мораў, па бзрагах рэк, азёр. Большасць відаў селіцца калоніямі. На Беларусі адзначаны як рэдкі від — баклан вялікі і залётны від — пелікан ружовы.

Кормяцца рыбай і іншымі воднымі жывёламі. Манагамы. Нясуць да 6 яец.

Некаторыя віды бакланаў, олушаў і пеліканаў — асноўныя выпрацоўшчыкі гуана на ўзбярэжжах Паўднёвай Амерыкі і Паўднёвай Афрыкі.

Літаратура

правіць