Перанаспароз бабовых

Перанаспароз бабовых або Несапраўдная мучністая раса бабовых[1] — захворванне раслін сямейства бабовых (Fabaceae), якое выклікаецца Peronospora pisi, Peronospora pratensis і Peronospora fabae.

Апісанне

правіць

Пашкоджвае ўсе віды гароху, канюшыны, люцэрны, баркуну, чыны і іншых[1].

Сімптомы

правіць

На лісці, парастках, струках у пачатку вегетацыі паяўляюцца бледныя хларатычныя плямы, на ніжнім баку лісця на гэтых плямах фарміруецца шэра-фіялетавы рыхлы налёт спораў[1]. Пашкоджанае лісце засыхае і ападае, зерне ў струках недаразвіваецца, паніжаецца ўсходжасць насення. У шматгадовых раслін іншы раз пашкоджваецца ўся расліна — міцэлій пашыраецца дыфузна, зімуе ў каранёвай сістэме, у наступным годзе пры прарастанні пранікае ў надземныя органы[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г А. С. Шуканаў. Перанаспарозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 170. — 599 с., іл. — 10 000 экз.