Первіс Эступіньян

Первіс Хасуэ Эступіньян Тэнорыа (ісп.: Pervis Josué Estupiñán Tenorio; нар. 21 студзеня 1998) — эквадорскі футбаліст, левы абаронца англійскага клуба «Брайтан энд Хоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Эквадора.

Футбол
Первіс Эступіньян
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 21 студзеня 1998(1998-01-21)[1][2][…] (26 гадоў)
Грамадзянства
Рост 175 см[3]
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
Liga Deportiva Universitaria de Quito[d]
Удзінезэ
Вільярэал
Брайтан энд Хоўв Альбіён
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Клубная

правіць

Не зважаючы на тое, што ігрок паходзіць з горада Эсьмеральдас, ён у 2011 годзе далучыўся да акадэміі сталічнага клуба ЛДУ. Дэбютаваў у складзе клуба 1 лютага 2015 года ў матчы эквадорскага першынства супраць «Эль-Насьяналя», з'явіўшыся на пляцоўцы ў другой палове гульні. Клуб атрымаў перамогу ў тым хатнім матчы з лікам 1:0. Футбаліст адразу замацаваўся ў складзе клуба, і нават дэбютаваў у Паўднёваамерыканскім кубку, згуляўшы супраць венесуэльскай «Саморы» і аргенцінскага «Рывер Плейта». У наступным годзе абаронца дэбютаваў у Кубку Лібертадорэс.

29 ліпеня 2016 года ігрок далучыўся да англійскага «Уотфарда»[4], аднак згуляць за клуб ён гэтак і не здолеў. Увесь час футбаліст знаходзіўся ў арэндах у шэрагу іспанскіх клубаў, як «Гранада», «Альмерыя», «Мальёрка» і «Асасуна». Першы свой матч у Ла-Лізе Эступіньян правёў 5 красавіка 2017 года ў нічыйнай сустрэчы супраць «Дэпартыва». Менавіта з «Асасунай» ігрок прыцягнуў да сябе ўвагу, бо клуб выступаў у найвышэйшым дывізіёне, а эквадорац меў месца ў асноўным складзе. У выніку, 16 верасня 2020 года правы на іграка былі набыты іспанскім «Вільярэалам». Як паведамлялася, кошт іграка склаў 15 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[5].

16 жніўня 2022 года Эступіньян падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам Прэм’ер-лігі «Брайтанам энд Хоўв Альбіёнам»[6]. Ужо праз чатыры дні ігрок упершыню апрануў кашулю каманды, замяніўшы на 63-й хвіліне матчу супраць «Вест Хэма Юнайтэд» Адама Лалану[7]. 27 жніўня ігрок выйшаў у пачатковым складзе на матч супраць «Лідс Юнайтэду» (1:0) і не дазволіў супернікам пацэліць мяч у браму брайтанцаў.

Міжнародная

правіць

13 кастрычніка 2019 года Эступіньян дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Эквадора ў таварыскім матчы супраць зборнай Аргенціны. Эквадорцы атрымалі знішчальнае паражэнне з лікам 6:1[8]. На Кубку Амерыкі 2021 года абаронца быў адным з ключовых футбалістаў зборнай, правёўшы ўсе 5 матчаў зборнай. У матчы супраць зборнай Перу Эступіньян учыніў галавую перадачу. У дадатак, абаронца быў уключаны ў сімвалічную зборную турніру[9].

Дасягненні

правіць

«Вільярэаль»:

Крыніцы

правіць
  1. Soccerway Праверана 28 студзеня 2023.
  2. FBref.com Праверана 28 студзеня 2023.
  3. а б в Pervis Estupiñán // Transfermarkt — 2000. Праверана 28 студзеня 2023.
  4. «Watford snare trio of exciting young talent». WD Sport.
  5. «¡Bienvenido, Estupiñán!». Villarreal CF.
  6. «Pervis Estupinan joins from Villarreal». Brighton & Hove Albion.
  7. «West Ham 0-2 Brighton & Hove Albion: David Moyes 'concerned' by toothless start». BBC Sport.
  8. «Ecuador v Argentina game report». ESPN.
  9. «Uno por uno, el equipo ideal de la CONMEBOL Copa América 2021 elegido por el GET». Copa América

Спасылкі

правіць