Перлаўка панікаючая

від раслін
(Пасля перасылкі з Перлаўка паніклая)

Пярлоўка панікаючая[3], Перлаўка паніклая[4] (Melica nutans) — від кветкавых раслін роду Перлаўка (Melica) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Тыпавы від роду.

Перлаўка панікаючая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melica nutans L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  860324
EOL  2907493
GRIN  t:23966
IPNI  408086-1
TPL  kew-423708

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 30—60[4] см, якая вельмі хутка размнажаецца. Сцябло прамое, рабрыстае ў ніжняй частцы, а да верху амаль 3—4-граннае і шурпатае. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае. Кветкавыя каласкі складаюцца з двух кветак, нешматлікія, чырванаватыя. Ніжняя кветкавая лускавінка з рэзкімі шыпамі. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

Расце ў лісцяных лясах, на палянах, узлесках, па шырокіх бэльках, на уцёсах і да таго падобнае. Насенне распаўсюджваецца мурашкамі[5]. Цвіце ў маі—чэрвені.

Практычнае выкарыстанне правіць

Кармавая і дэкаратыўная расліна[6].

На Палессі і ў заходніх абласцях Украіны насенне перлаўкі ў цяжкія гады збіралі і выкарыстоўвалі ў ежу — выраблялі крупы і муку.

Лічыцца атрутным для жывёлы, паколькі змяшчае цыяніды[7].

Сінонімы правіць

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  5. THE DISPERSAL OF FRUITS AND SEEDS BY ANTS. Архівавана 24 ліпеня 2019. FE Weiss — New Phytologist, 1908 — Wiley Online Library
  6. Перловник поникающий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  7. Перлівка поникла (Melica nutans). Праверана 2 снежня 2018.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Перловник поникающий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)