Першы сшытак
«Пе́ршы сшы́так» — дэбютны студыйны альбом беларускага барда Алеся Камоцкага, запісаны ў 1986 годзе.
Першы сшытак | |
---|---|
музычны альбом Алесь Камоцкі | |
Дата выпуску | 6 ліпеня 1986 |
Жанр | аўтарская песня |
|
|
Гісторыя стварэння Правіць
Альбом Алесь Камоцкі запісаў у 1986 годзе. Віктар Баброўскі, які здабыў пульт, мікрафоны і магнітафон у Дзяржтэлерадыё БССР на Макаёнка, далёка гэта ўсё вынесці не мог і запіс адбыўся на складзе бара тэлестудыі. Уся апаратура была размешчаная на скрынках з пустымі бутэлькамі, на іх жа селі самі музыканты, праз пару гадзін праца скончылася. Альбом гучыць трохі дзіўнавата, таму што пульт быў з эфэктамі і гукарэжысёру Віктару Баброўскаму вельмі хацелася з ім папрацаваць: у некаторых месцах рэвер проста зашкальвае. У той час Алесь Камоцкі на свае вершы яшчэ песень не пісаў і ў альбом увайшлі песні на словы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Жылкі, Ларысы Геніюш, Уладзіміра Караткевіча, Сяргея Дубаўца. Альбом слухачы перапісвалі з касеты на касету, бо купіць яго было немагчыма — на палічках у музычных крамах ён не мог аказацца. Па сведчанні Камоцкага, альбом дзякуючы «сарафаннаму радыё» дайшоў і да Варшавы. Па меркаванні музычнага партала Tuzin.fm — гэты першы альбом беларускай аўтарскай песні ў музычнай гісторыі.[1]
Спіс песень Правіць
№ | Назва | Словы | Працягласць |
---|---|---|---|
1. | «Варта ў крылы…» | Янка Сіпакоў | |
2. | «Насьледваньне Байрану» | Уладзімір Караткевіч | |
3. | «Сантымэнт» | Сяргей Дубавец | |
4. | «Я іду лугавою дарогай» | Уладзімір Караткевіч | |
5. | «За старым, закінутым млынам…» | Уладзімір Караткевіч | |
6. | «Бацькі з магіл…» | Уладзімір Караткевіч | |
7. | «О, каханьне…» | Уладзімір Караткевіч | |
8. | «Як сканаю…» | Уладзімір Караткевіч | |
9. | «Казка» | Уладзімір Караткевіч | |
10. | «Роздум» | Уладзімір Караткевіч | |
11. | «Там, за дзьвярыма…» | Сяргей Дубавец | |
12. | «За дахамі…» | Максім Багдановіч | |
13. | «Халоднай ноччу» | Максім Багдановіч | |
14. | «Ты прыйдзі» | Янка Купала | |
15. | «Працягласьць» | Ларыса Геніюш | |
16. | «Скарбы» (пераклаў Алесь Разанаў) | Альфонсас Малдоніс | |
17. | «Згасаеш…» | С. Стральцоў | |
18. | «Даўняя музыка» (пераклаў Генадзь Бураўкін) | Альфонсас Малдоніс | |
19. | «Маіх радасьцяў…» | Уладзімір Жылка | |
20. | «Сьпеў скончаны» (пераклаў Алесь Разанаў) | Альфонсас Малдоніс |
Удзельнікі запіса Правіць
Зноскі
- ↑ Часноўская, Аліна. Прэм’ера праз 30 гадоў. Альбом, зь якога пачаўся беларускі аўтарскі сьпеў (Рарытэт!) , Тузін Гітоў (6 ліпеня 2016). Праверана 29 красавіка 2022.