Пер Мертэзакер
Пер Мертэзакер (ням.: Per Mertesacker; нар. 29 верасня 1984, Гановер, Германія) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за брэменскі «Вердэр» і лонданскі «Арсенал». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2004—2014), у складзе якой стаў чэмпіёнам свету 2014 года.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Спадар Чысты (ням.: Saubermann), BFG[1] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 верасня 1984[2][3][…] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 200 см[5] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Арсенал | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер акадэміі | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПер Мертэзакер пачаў сваю футбольную кар’еру ў клубе «Патэнсен», з якога ў 1995 годзе ва ўзросце 11 гадоў перайшоў у «Гановер 96». Свой першы матч у Бундэслізе згуляў у лістападзе 2003 года ва ўзросце 19 гадоў і аднаго месяца супраць каманды «Кёльн», першы тайм правёў даволі пасрэдна і быў заменены ў перапынку. Пры трэнеры Эдвардзе Лінене развіваўся як ігрок асноўнага складу і цэнтра абароны «Гановера». Ужо ў сезоне 2004/05 стаў адным з найлепшых ігракоў каманды.
8 жніўня 2006 года падпісаў кантракт з брэменскім «Вердэрам», разлічаны да 2010 года, які быў падоўжаны да 2012 года. 30 жніўня 2011 года Мертэзакер перайшоў у лонданскі «Арсенал» за 10 мільёнаў фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[6].
У 2016—2018 гадах амаль не гуляў з-за траўм, і ў маі 2018 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнеркую працу ў акадэмію «Арсенала».
Нацыянальная зборная
правіцьМертэзакер з’яўляўся іграком зборнай Германіі, першы матч за якую правёў 9 кастрычніка 2004 года супраць зборнай Ірана. Бронзавы медаліст чэмпіянату свету 2006 і 2010 гадоў. Разам са зборнай выйграў чэмпіянату свету 2014, пасля чаго абвясціў аб завяршэнні міжнароднай кар’еры.
Асабістае жыццё
правіцьПер сустракаецца з гандбалісткай Ульрыкай Штангэ з 2008 года. У пары ў велікодную нядзелю 24 красавіка 2011 года нарадзіўся сын Паўль.
Дасягненні
правіць«Вердэр»:
- Уладальнік Кубка Германіі: 2009
- Уладальнік Кубка лігі Германіі: 2006
«Арсенал»:
- Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2015, 2017
Германія:
- Чэмпіён свету: 2014
- Бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2): 2006, 2010
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2012
Зноскі
- ↑ Fans' Roundtable: The unsung hero
- ↑ Per Mertesacker // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Argentine Soccer Database Праверана 25 снежня 2023.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #13401720X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 снежня 2023.
- ↑ Per Mertesacker // Transfermarkt — 2000. Праверана 25 снежня 2023.
- ↑ Mertesacker agrees terms. skysports.com
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пер Мертэзакер
- Афіцыйны сайт Архівавана 14 жніўня 2006.
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)