Пескаўскі сельсавет (Лідскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Пе́скаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Пескаўцы. Плошча — 8177 га[1].

Пескаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лідскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пескаўцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 верасня 2016
Насельніцтва (2009) 1 000
Плошча 81,77 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Вангеўскі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вангі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 5 чэрвеня 1959 года ў склад сельсавета з Дубраўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Карытніца, Красачкі, Мажэвічы і Шаўдзіны)[2]. 13 студзеня 1961 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пескаўцы, сельсавет перайменаваны ў Пескаўскі[3]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Лідскага раёна. У 1986 годзе скасавана вёска Красачкі[4]. 26 верасня 2016 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Беліцкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1000 чалавек[5], з іх 49,5 % — беларусы, 47,2 % — палякі, 2,5 % — рускія[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Пескаўцы, вёскі Андрашоўшчына, Белеўцы, Буцілы, Вангі, Карытніца, Мастаўляны, Моцевічы, Панямонцы, Чахоўшчына, Шаўдзіні.

Крыніцы

правіць
  1. а б Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2016 г. № 156 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области Архівавана 21 красавіка 2021.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.