Панямонцы

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Панямо́нцы[1] (трансліт.: Paniamoncy, руск.: Понемонцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.

Вёска
Панямонцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 27 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236804069
Панямонцы на карце Беларусі ±
Панямонцы (Беларусь)
Панямонцы
Панямонцы (Гродзенская вобласць)
Панямонцы

Геаграфія правіць

Вёска размяшчаецца за 42 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, на высокім правым беразе Нёмана; на ўсход ад яе ў Нёман упадае Смолач. Рэльеф раўнінны. З паўночнага ўсходу знаходзіцца лес.

Транспартныя сувязі па дарозе Жалудок — Беліца, што праходзіць праз вёску.

Гісторыя правіць

За 0,5 км ад вёскі, на правым беразе Нёмана ёсць селішча XI—XIII ст. і, напэўна, пазнейшага часу. Знойдзена кругавая кераміка, у тым ліку арнаментаваная жалабатымі і зігзагападобнымі лініямі. Выяўлены абломкі чорнага томленага посуду і паліванага посуду, часта сустракаюцца крамянёвыя вырабы.

У 1572 годзе паселішча згадваецца ў складзе маёнтка Збляны М. Ю. Радзівіла ў Лідскім павеце ВКЛ. У XVII ст. Смолач разам з Бабрамі і Пішчоўцамі (30 дымоў) уваходзіла ў склад «нойбургскіх маёнткаў» Радзівілаў, якія трымаў у заставе Ян Дубраўскі, падстолі вендэнскі. Вядома, што ў сваіх «нойбургскіх маёнтках» Радзвілы-пратэстанты падтрымлівалі праваслаўе.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Была цэнтрам сельскага таварыства Беліцкай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Беліцкай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР, з 4 снежня ў складзе Баранавіцкай вобласці. З 15 студзеня 1940 года вёска ў Жалудоцкім раёне, з 12 кастрычніка належала да Вангеўскага сельсавета. З канца чэрвеня 1941 года да сярэдзіны ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. У 1949 годзе створаны калгас імя Булганіна. З 1951 года землі ў калгасе «Нёман». З 25 лютага 1961 года вёска ў Пескаўскім сельсавеце. З 17 красавіка 1962 года ў Шчучынскім, 25 снежня — у Лідскім раёне.

Да 2016 года вёска ўваходзіла у склад Пескаўскага сельсавета[2].

Інфраструктура правіць

Да 2002 года дзейнічала Панямонская базавая школа. Потым будынак школы перададзены на баланс АТ «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых»[3].

Насельніцтва правіць

  • 1921 год — 409 жыхароў.
  • 1940 год — 430 жыхароў.
  • 1960 год — 374 жыхары.
  • 1970 год — 242 жыхары.
  • 1993 год — 139 жыхароў.
  • 1996 год — 134 жыхары.
  • 2004 год — 95 жыхароў.
  • 2010 год — 63 жыхары.
  • 2012 год — 62 жыхары.
  • 2015 год — 48 жыхароў.
  • 2019 год — 27 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2016 г. № 156 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области Архівавана 21 красавіка 2021. (руск.)
  3. pawet.net Архівавана 16 красавіка 2019.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць