Песня пра Нёман — песня Нестара Сакалоўскага на верш «Нёман» Анатоля Астрэйкі, напісаны ў 1941 годзе.

Песня пра Нёман
Выканаўца Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў і Іосіф Давыдавіч Кабзон
Мова песні беларуская
Аўтар Анатоль Астрэйка
Кампазітар

Гісторыя правіць

У 1941 годзе, пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Анатоль Астрэйка напісаў верш, прысвечаны Нёману. У 1946 годзе ён стварыў больш лірычны варыянт верша, які і стаў тэкстам песні, музыку да якой напісаў Нестар Сакалоўскі, аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР[1].

Упершыню песню выканаў народны артыст Беларусі Мікалай Ворвулеў у лютым 1955 года ў Маскве падчас Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры[1].

У 1957 годзе песня была запісана ў студыі і трапіла на пласцінку найлепшых запісаў Ворвулева, якую выдала студыя «Мелодыя»[2]. Пасля Ворвулева «Песню пра Нёман» спявалі іншыя артысты, у тым ліку Іосіф Кабзон.

Словы правіць

Ой Нёман, ой бацька наш, Нёман!
Як сонца, як дзень дарагі!
Касцямі звяругаў шалёных
Усланы твае берагі!

Рака наша слаўная Нёман,
Чысцейшая чэрвеньскіх рос,
Хто мар не ўплятаў у твой гоман,
Табе хто пашаны не нёс?

Ой, Нёман, ой, бацька наш Нёман,
Як сонца, як дзень, дарагі,
Садамі цудоўнай Радзімы
Твае расцвілі берагі.

Зноскі