Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў
Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў (22 студзеня 1917, Паўлаўск, Варонежская вобласць — 29 жніўня 1967, Кіеў) — беларускі і ўкраінскі савецкі оперны спявак (барытон). Народны артыст БССР (1954). Народны артыст СССР (1956).[1].
Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 (22) студзеня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 жніўня 1967 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() |
Дзеці: | Уладзімір Мікалаевіч Ворвулеў[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | голас[d] |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Па нацыянальнасці ўкраінец.
У перыяд 1939—1946 гадоў служыў у шэрагах Савецкай Арміі, дзе быў салістам Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі[1]. Браў урокі спеваў у Мінску ў В. Ф. Карына[2].
З 1946 года — саліст Беларускага тэатра оперы і балета, дзе дэбютаваў у партыі Эскамільё ў оперы «Кармэн» Ж. Бізе.
Адначасова займаўся ў Мінскай кансерваторыі па класе спеваў Я. Вітынга(руск.) бел. (скончыў у 1954)[1].
У 1957—1967 гадах — саліст Украінскага тэатра оперы і балета імя Т. Р. Шаўчэнкі (Кіеў)[1].
Выступаў як канцэртны спявак. Карыстаўся шырокай вядомасцю як выканаўца народных песень.
З 1955 года гастраляваў за мяжой (ГДР, ПНР, СФРЮ, Вялікабрытанія)[1].
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР IV—V скліканняў. Дэпутат Вярхоўнага Савета УССР V склікання[1].
Памёр 29 жніўня 1967 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.
Узнагароды і званніПравіць
- Народны артыст Беларускай ССР (1954)
- Народны артыст СССР (1956).
- Два ордэна Леніна (1955, у сувязі з дэкадай беларускага мастацтва ў Маскве; 1960, у сувязі з дэкадай украінскага мастацтва ў Маскве)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1948, у сувязі з 30-годдзем утварэння Беларускай ССР)
- Два іншых ордэна
- Медалі.
ТворчасцьПравіць
Вядомы не толькі як оперны спявак, але і як выканаўца беларускіх народных і масавых песень[1].
Оперныя партыіПравіць
Голас рэдкай прыгажосці, дасканалае валоданне ім дазвалялі Ворвулеву ствараць выразныя скончаныя вобразы[1].
- «Кармэн» Ж. Бізэ — Эскамільё
- «Дэман(руск.) бел.» А. Р. Рубінштэйна — Дэман
- «Князь Ігар» А. П. Барадзіна — князь Ігар
- «Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага — Яўген Анегін
- «Царская нявеста(руск.) бел.» М. А. Рымскага-Корсакава — Гразны
- «Дзяўчына з Палесся» Я. К. Цікоцкага — Апанас
- «Надзея Дурава» А. Багатырова — Дзяніс Давыдаў
- «Арсенал(укр.) бел.» Г. І. Майбарады(руск.) бел. — Максім
- «Утаймаванне свавольнай» В. Я. Шабаліна(руск.) бел. — Пятручыа
- «Рыгалета» Дж. Вердзі — Рыгалета
- «Аіда» Дж. Верди — Аманасра
- «Травіята» Дж. Вердзі — Жэрмон
- «Фауст(руск.) бел.» Ш. Гуно — Валянцін
- «Лаэнгрын(руск.) бел.» Р. Вагнера — Тэльрамунд[3]
- «Багдан Хмяльніцкі(руск.) бел.» К. Ф. Данькевіча(руск.) бел. — Багдан Хмяльніцкі
- «Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса — Кастусь Каліноўскі
- «Ціхі Дон(руск.) бел.» І. І. Дзяржынскага(руск.) бел. — Міцька
- «Іаланта(руск.) бел.» П. І. Чайкоўскага — Роберт
- «Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага — Томскі
- «Паяцы(руск.) бел.» Р. Леанкавала — Сільвіа.