Плазменная лямпа

Плазменная лямпа — дэкаратыўны прыбор, які складаецца звычайна са шкляной сферы з усталяваным унутры электродам. На электрод падаецца высокае пераменнае напружанне з частатой каля 30 кГц. Унутры сферы знаходзіцца разрэджаны газ (для памяншэння напружання прабою). У якасці напаўнення могуць ужывацца розныя сумесі газаў дзеля надання «маланкам» пэўнага колеру. Тэарэтычна тэрмін службы плазменнай лямпы можа быць даволі працяглым, бо гэта маламоцная асвятляльная прылада, якая не змяшчае ніцяў накальвання і не награецца ў працэсе сваёй працы. Тыповая спажываная магутнасць 5—10 Вт.

Сферычная плазменная лямпа
Дотык рукой да плазменнай лямпы

Плазменная лямпа — вынаходніцтва Ніколы Тэсла (1894).

Меры бяспекі правіць

Падчас ужывання варта выконваць меры бяспекі: калі на плазменную лямпу пакласці металічную рэч, накшталт манеты, можна атрымаць апёк альбо удар токам. Акрамя таго, дотык металічным прадметам да шкла здольны прывесці да ўзнікнення электрычнай дугі і прапальвання шкла наскрозь.

Істотнае пераменнае электрычнае напружанне можа індукаваць лямпай ток у правадніках нават скрозь неправодзячую сферу. Дотык адначасова да лямпы і да заземленага прадмета выклікае ўдар электрычным токам.

Аналагічна, варта старацца не змяшчаць электронныя прыборы (накшталт камп’ютарнай мышы) побач з плазменнай лямпай. Гэта можа прывесці не толькі да нагрэву шкляной паверхні, але і да істотнага ўздзеяння пераменнага току на сам электронны прыбор.

Электрамагнітнае выпраменьванне, створанае плазменнай лямпай, можа ствараць перашкоды ў працы такіх прылад, як лічбавыя аўдыёпрайгравальнікі і падобныя прылады.

Таксама лямпа стварае вакол сябе з кіслароду атрутны для чалавека азон (з’ява іанізацыі).

Гісторыя правіць

Плазменны шар у дзеянні

У патэнце U.S. Patent 0514170  (англ.) («Электрычная крыніца святла», 6 лютага 1894) Нікола Тэсла апісаў канструкцыю плазменнай лямпы, якая складаецца са шкляной колбы з адзіным электродам унутры. На электрод падаецца ток высокага напружання ад катушкі Тэсла, у выніку чаго на канцы электрода з’яўляецца свячэнне, вядомае як каронны разрад. Тэсла назваў сваё вынаходніцтва «Аднакантактная лямпа», а пазней «Газаразрадная трубка».

Сучасны выгляд свяцільніка плазменны шар атрымаў дзякуючы вынаходніку і навукоўцу Джэймсу Фалку[en]. Ён канструяваў незвычайныя свяцільнікі і прадаваў іх калекцыянерам і навуковым музеям у 1970-я гг.

Тэхналогія стварэння газавых сумесяў, ужываная ў стварэнні сучасных плазменных шароў, была недаступнай у часы Ніколы Тэсла. У сучасных свяцільніках выкарыстоўваецца сумесь інертных газаў, такіх як ксенон, крыптон, неон. Дзякуючы гэтаму разрады ў сучасных плазменных шарах маюць розныя адценні.

Цікавыя факты правіць

Калі да дзеючай лямпы на адлегласці 5—20 см, трымаючы ў руцэ, паднесці неонавую, люмінесцэнтную (у тым ліку і няспраўную) ці любую іншую газаразрадную лямпу, то яна пачне свяціцца.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць