Плошча Леніна (Кобрын)
Плошча Леніна — плошча ў гістарычным цэнтры Кобрына, грамадскі цэнтр горада[1]. Размяшчаецца на скрыжаванні вуліц Леніна, Пушкіна, Суворава і Працоўны.
плошча Леніна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Населены пункт | Кобрын |
Ранейшыя назвы | Суворава |
Гісторыя і архітэктура
правіцьПлошча ўзнікла ў 1950-я гады пры перапланіроўцы цэнтра горада пасля Вялікай Айчыннай вайны. Да таго, як была разбіта плошча, тэрыторыя была забудавана жылымі дамамі, а таксама існавала першая ў гісторыі Кобрына аўтобусная станцыя[2]. Першапачаткова насіла імя Суворава, у 1962 годзе перацменавана ў гонар Леніна. У 2009 годзе пры падрыхтоўцы да фестывалю «Дажынкі» плошча была добраўпарадкавана, выкладзена пліткай[3].
Забудова
правіцьНа плошчы і вакол яе сабраны асноўныя адміністрацыйныя будынкі горада. Ансамбль плошчы сфарміраваны будынкамі гаркама, Дома Саветаў, гасцініцы, а таксама жылымі дамамі[1]. Плошча з’яўляецца асноўным месцам масавых мерапрыемстваў[4].
- № 3 — Кобрынскі гарадскі выканаўчы камітэт.
- № 4 — музей Кобрынскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа (музей народных промыслаў)[5]
- Вуліца Суворава, 14 — Ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
- Вуліца Суворава, 16 — Кобрынскі сядзібны дом канцы XVIII стагоддзя, у якім цяпер размяшчаецца дом-музей А. В. Суворава. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Д000401
- Вуліца Суворава, 25 — Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт.
Помнікі
правіць- Помнік У. І. Леніну. Перанесены ў 1962 годзе з плошчы Свабоды[3].
- Помнік заснавальнікам Кобрына, князю Уладзіміру Васількавічу і княгіні Вользе Раманаўне. Пастаўлены ў 2009 годзе, скульптар Аляксандр Лышчык[6].
- Дошка гонару Кобрына і Кобрынскага раёна.
Зноскі
- ↑ а б Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
- ↑ Мартынов А. М.. Вуліца, якая носіць імя Леніна . Туристический Кобрин. Праверана 26 красавіка 2019.
- ↑ а б Назарук Т.. Улицы и площади Кобрина: история и современность . Туристический Кобрин. Праверана 1 мая 2019.
- ↑ Исторический центр: площадь Ленина . Туристический Кобрин. Праверана 1 мая 2019.
- ↑ Музей КГХПТК . Туристический Кобрин. Праверана 1 мая 2019.
- ↑ Памятник князю Владимиру Васильковичу и княгине Ольге Романовне . Туристический Кобрин. Праверана 1 мая 2019.
Спасылкі
правіць- Гістарычны цэнтр: плошча Леніна . Турыстычны Кобрын. Праверана 1 мая 2019.